Пра ўсіх гэтых жанчын
Выгляд
| Пра ўсіх гэтых жанчын | |
|---|---|
| För att inte tala om alla dessa kvinnor | |
| Жанр | камедыя |
| Рэжысёр | Інгмар Бергман |
| Прадзюсар | Алан Экелунд |
| Сцэнарысты | |
| У галоўных ролях |
|
| Аператар | |
| Кампазітар | |
| Працягласць | 80 хв. |
| Краіна | |
| Мова | шведская мова |
| Год | 1964[1] |
| IMDb | ID 0058124 |
«Пра ўсіх гэтых жанчын» (шведск.: För att inte tala om alla dessa kvinnor) — кінафільм Інгмара Бергмана, зняты ў 1964 годзе. Першы каляровы фільм Бергмана.
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]Вядомы крытык Карнэліус (Ярл Куле) піша біяграфічную кнігу пра геніяльнага віяланчэліста. Каб пазнаёміцца бліжэй з героем сваёй працы ён едзе ў дом музыканта. Аднак сам геній музыкі ўвесь час хаваецца ад яго. Затое на кожным кроку яму сустракаюцца шматлікія жанчыны, якія спаборнічаюць за любоў маэстра.
У ролях
[правіць | правіць зыходнік]- Бібі Андэрсан — Гумлан
- Харыет Андэрсан — Ізольда
- Эва Дальбек — Адэлаіда
- Карын Каўлі — Мадам Цюсо
- Гертруда Фрыд — Травіята
- Мона Мальм — Сесілія
- Барбра Хіёрт аф Орнэс — Беатрыса
- Алан Эдвал — Жуль
- Георг Функвіст — Трыстан
- Карл Білквіст — малады чалавек
- Ярл Куле — Карнэліус