Бібі Андэрсан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бібі Андэрсан
шведск.: Bibi Andersson
Bibi Andersson (1961).jpg
Дата нараджэння 11 лістапада 1935(1935-11-11)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 14 красавіка 2019(2019-04-14)[6][7][…] (83 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Муж Kjell Grede[d] і Per Ahlmark[d]
Прафесія тэатральная актрыса, кінаактрыса
Узнагароды
IMDb ID 0000761
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Бібі Андэрсан (шведск.: Bibi Andersson, народжаная Берыт Элісабет Андэрсан (Berit Elisabeth Andersson; нар. 11 лістапада 1935, Стакгольм — 14 красавіка 2019) — шведская актрыса.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вучылася ў Каралеўскай драматычнай тэатральнай школе Ё. Тэрсеруса, у школе пры «Драматэн тэатэр». Працавала ў тэатры Мальмё, кіраўніком якога быў Інгмар Бергман. У фільме Бергмана «Усмешкі летняй ночы» Андэрсан выканала адну з сваіх першых роляў (маленькі эпізод). Атрымала вядомасць пасля ўдзелу ў фільмах Бергмана «Сёмая пячатка», «Сунічная паляна», «Твар». Яна згуляла ў адзінаццаці карцінах рэжысёра. Адной з лепшых роляў лічыцца роля медсястры Альмы ў фільме «Персона» (1965).

Здымалася таксама ў фільмах шведскага рэжысёра Вільгата Шомана — «Палюбоўніца» (1962), «Ложак для брата і сястры, 1782» (1966), «Я чырванею» (1980).

Фільмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Bibi Andersson // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Birgitta Andersson // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Bibi Andersson // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Deutsche Nationalbibliothek Record #129968161 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 12 снежня 2014.
  5. а б https://www.lemonde.fr/disparitions/article/2019/04/15/l-actrice-suedoise-bibi-andersson-est-morte_5450387_3382.html
  6. Den svenske skuespilleren Bibi Andersson er død
  7. Skuespiller Bibi Andersson er død
  8. https://web.archive.org/web/20190415131618/https://www.lemonde.fr/disparitions/article/2019/04/15/l-actrice-suedoise-bibi-andersson-est-morte_5450387_3382.html
  9. LIBRIS — 2018. Праверана 24 жніўня 2018.