Прыбыццё (фільм, 2016)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
ПрыбыццёM:
Arrival
Arrival 2016 Film.png
Жанр драматычны фільм, навукова-фантастычны фільм[d], трылер[d] і фільм-містэрыя[d]
Рэжысёр Дэні Вільнёў
Прадзюсар
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітар
Кінакампанія Paramount Pictures
Працягласць 116 хв.
Бюджэт $47 млн
Зборы $203,4 млн
Краіна ЗША
Мова англійская
Год 11 лістапада 2016, 10 лістапада 2016[1] і 24 лістапада 2016[2]
IMDb tt2543164
Афіцыйны сайт(англ.) 

«Прыбыццё» (англ.: Arrival) — навукова-фантастычны фільм ЗША 2016 года рэжысёра Дэні Вільнёва паводле апавядання 1998 года «Гісторыя твайго жыцця» Тэда Чана. У галоўных ролях: Эмі Адамс, Джэрэмі Рэнер і Форэст Уітакер. Галоўная гераіня — мовазнаўца, выкліканая Арміяй ЗША на спробу стасункаў з іншапланецянамі, якія прыбылі на Зямлю.

Прэм’ера фільма адбылася 1 верасня 2016 года на Венецыянскім кінафестывалі. Ён зарабіў 203 мільёны долараў у сусветным пракаце і трапіў у дзясятку фільмаў года паводле версіі Амерыканскага кінаінстытута. Быў восем разоў намінаваны на 89-й прэміі Акадэміі (узнагароджаны адной), атрымаў прэмію Рэя Брэдберы і прэмію Х'юга

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

Ганна, дачка мовазнаўца Луізы Бэнкс, памірае ў дванаццацігадовым веку ад невылечнай хваробы.

У розных мясцінах па ўсёй Зямлі раптоўна з'яўляюцца дванаццаць іншапланетных касмічных апаратаў. Закранутыя дзяржавы выпраўляюць на іх даследаванне ваенных і навукоўцаў; у ЗША палкоўнік Арміі ЗША Дж. Т. Уэбер запрашае Луізу Бэнкс і фізіка Іэна Донелі на вывучэнне касмічнага караблю, што завіс над Мантанай. Падняўшыся на яго борт, Бэнкс і Донелі ўступаюць у кантакт з двума сяміканцавінавымі іншапланецянамі, якіх яны называюць гептаподамі і даюць ім імёны Эбат і Кастэла(англ.) бел.. Бэнкс і Донелі вывучаюць складаную сістэму пісьма іншапланецянаў, утвораную з фразаў-паліндромаў, што запісваюцца кругавымі сімваламі, а вынікамі абменьваюцца з іншымі дзяржавамі. Па меры засваення іншапланетнай мовы Луіза Бэнкс пачынае бачыць відзежы з сваёй памерлай дачкой.

Назапасіўшы дастатковы слоўнікавы запас, Бэнкс атрымлівае заданне дазнацца пра мэту прылёту гептаподаў. Яны адказваюць фразай, якую можна патлумачыць як «прапанаваць зброю». Кітай разумее гэту фразу як «выкарыстаць зброю» і спыняе кантакты; паступова да яго далучаюцца іншыя дзяржавы. Бэнкс спрабуе давесці, што сімвал «зброя» можа азначаць таксама «інструмент» або «сродак», а кітайскі варыянт паўстаў праз спробу ўзаемапаразумення з іншапланецянамі праз маджонг — высокаспаборніцкую гульню «пераможца атрымлівае ўсё(англ.) бел.».

Асобныя салдаты змаўляюцца закласці ў іншапланетны апарат, што над Мантанай, выбухоўку. Бэнкс і Донелі, таго не ведаючы, уваходзяць у карабель зноў і атрымліваюць ад гептаподаў надзвычай складанае паведамленне. Перад самым выбухам адзін з прыхадняў выштурхоўвае Донелі і Бэнкс з карабля, аж тыя страчваюць прытомнасць. Калі яны ачомаліся, ваенныя ўжо згортваюць лагер, асцерагаючыся нападу іншапланецянаў, апарат якіх змяніў пазіцыю.

Донелі высвятляе, што ў апошнім паведамленні гептаподаў шматкроць паўтараецца сімвал часу, і што пісьмовы тэкст займае акурат адну дванаццатую частку ўсёй трохмернай прасторы, на якую спраекаваны. Бэнкс здагадваецца, што поўнае паведамленне падзеленае між усімі дванаццаццю касмічнымі апаратамі, і што іншапланецяне хочуць, каб усе дзяржавы дзяліліся між сабой сваімі вынікамі.

Кітайскі галоўнакамандуючы генерал Шанг ставіць ультыматум апарату, што вісіць над Кітаем, патрабуючы ягоняга адлёту цягам 24 гадзін. Яго прыклад паўтараюць Расія, Пакістан і Судан. Сувязь з міжнароднымі камандамі даследчыкаў перарваная, і ў свеце ўсчынаецца паніка.

Бэнкс вяртаецца да пазаземнага апарату, з якога спускаецца транспарт. На борце Луіза даведваецца, што ў выніку выбуху Эбат памірае; Кастэла паведамляе ёй, што яны прыйшлі дапамагчы чалавецтву, каб праз 3000 гадоў чалавецтва дапамагло ім. Бэнкс разумее, што названая іншапланетная «зброя» — гэта іхняя мова, якая змяняе чалавечае лінейнае ўспрыняцце часу і дазваляе бачыць «успаміны» будучых падзей(англ.) бел.. Такімі аказваюцца і яе відзежы сваёй дачкі Ганны (чыё імя па-англійску — Hannah — таксама ёсць паліндромам); яе дачка яшчэ не народжаная.

Вярнуўшыся ў лагер у часе эвакуацыі, Бэнкс перадае Донелі, што іншапланетным «інструментам» ёсць не што іншае, як мова. Пацвярджаючы гіпотэзу Сапіра-Ворфа[en] пра тое, што разуменне мовы змяняе мыслёвы працэс носьбіта гэтай мовы, носьбіты мовы гептаподаў атрымаюць здольнасць бачыць будучыню і мінуўшчыну. Луіза Бэнкс у відзежы трапляе на сустрэчу ў ААН з нагоды дасягнення ўсеагульнага паразумення з іншапланецянамі; генерал Шанг дзякуе ёй за тэлефанаванне на яго прыватны тэлефон, дзякуючы якому Луіза пераканала яго адклікаць атаку, працытаваўшы перадсмяротныя словы яго жонкі: «У вайне не бывае пераможцаў; з'яўляюцца толькі ўдовы».

У цяперашні час Бэнкс скрадае спадарожнікавы тэлефон агента ЦРУ Хэлперна, каб датэлефанавацца да Шанга па прадыктаваным ім у відзежы нумары і працытаваць сказаныя ім жончыны словы. Кітай паведамляе пра адбой атакі і раскрываюць сваю дванаццатую частку паслання іншапланецянаў. Пасля абмену ўсімі паведамленнямі між дзяржавамі іншапланецяне злятаюць.

Падчас эвакуацыі лагеру Донелі прызнаецца ў каханні да Бэнкс. Яны размаўляюць пра жыццёвы выбар і пра тое, ці варта яго змяняць, ведаючы, што адбудзецца. Луіза ведае, што пагодзіцца мець з Іэнам дачку, нягледзячы на ейную смяротную хваробу і на тое, што Донелі кіне іх, калі Луіза раскажа яму пра тое, што ўсё гэта ведала.

У ролях[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. http://nmhh.hu/dokumentum/198182/terjesztett_filmalkotasok_art_filmek_nyilvantartasa.xlsx
  2. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 14 красавіка 2017.
  3. http://www.imdb.com/title/tt2543164/fullcredits Праверана 13 мая 2016.
  4. http://www.allocine.fr/film/fichefilm_gen_cfilm=226509.html Праверана 13 мая 2016.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]