Паліндром

Паліндро́м — слова, выраз, лік ці нейкая іншая паслядоўнасць элементаў, якая супадае з сваім люстэркавым адлюстраваннем, чытаецца аднолькава і злева направа і справа налева. Пры гэтым прагалы і знакі пунктуацыі звычайна не зважаюць.
Слова паліндром паходзіць ад грэчаскага palin (παλιν) — «назад» і dromos (δρóμος) — «шлях, кірунак». Паліндромы вядомыя з даўніх часоў. Старажытныя грэкі на фантанах змяшчалі надпіс «Νίψον ανομήματα μη μόναν όψιν» (мыйце свае грахі так сама як і твар). Ад грэкаў паліндромы перайшлі да рымлян. Найвядомы лацінскі паліндром «Sator Arepo Tenet Opera Rotas» (магчымы пераклад: Сейбіт Арэпа ў працы трымае колы) можна размясціць у квадрат, і ён чытаецца як па радках, так і па слупках:
Прыклады паліндромаў[правіць | правіць зыходнік]
- англійская: Race fast, safe car (гані хуткі, бяспечны аўтамабіль)
- беларуская: Імёны: Піліп, Натан, Ала, Патап. Словы: казак, тут.
- яўрэйская: ילד כותב בתוך דלי (хлопчык піша ўнутры вядра)
- італьянская: Autore, ero tua (аўтар, я твой)
- кітайская: 我愛媽媽,媽媽愛我 (я люблю маці, маці любіць мяне)
- лацінская: Ave, Eva! (радуйся, Ева)
- Sum summus mus (я — наймацнейшы мыш)
- маратхі: नवजीवन (новае жыццё)
- нямецкая: Reit nie tot ein Tier (ніколі не заганяй жывёлу да смерці)
- польская: Kobyła ma mały bok (кабыла мае малы бок)
- руская: Кит на море — романтик (кіт на моры — рамантык)
- эсперанта: Ora trovo: vortaro! (залатая знаходка: слоўнік!)
У паліндрамічны дзень 20 лютага 2002 года Петэр Норвіг стварыў камп'ютарную праграму, якая згенеравала найдаўжэйшы паліндром[1] на англійскай мове. Ён складаецца з 17 259 словаў.
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Віктар Жыбуль. «Гісторыя і тэорыя паліндрому»: лекцыя 1 Архівавана 12 красавіка 2012., лекцыя 2 Архівавана 4 снежня 2008.
![]() |
Паліндром на Вікісховішчы |
---|