Прылісткі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Ліставыя прылісткі ў ружы сабачай (Rosa canina);

Прылі́сткі — парныя прыдаткі ў аснове ліста, свабодныя або прырослыя да чаранка.

Характэрныя для многіх двухдольных. Бываюць плевачныя і зялёныя. Зялёныя прылісткі прымаюць удзел у фотасінтэзе, напрыклад, у гароху, часам застаюцца адзінай фотасінтэзавальнай часткай ліста, калі пласцінка рэдукуецца, напрыклад, у чыны. Адыгрываюць важную ролю ва ўтварэнні пупышкавых лускавінак. У многіх дрэў пасля разгортвання пупышак апалаюць, напрыклад, у ліпы.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]