Прынтар

Прынтар (ад англ.: print — друк) — перыферыйная прылада камп’ютара, прызначаная для перааводу тэксту або графікі на фізічны носьбіт з электроннага выгляду.
Атрымалі распаўсюджванне шматфункцыянальныя прылады (МФП), у якіх у адным прыборы аб’яднаны функцыі принтара, сканара, капіравальнага апарата і тэлефакса. Такое аб’яднанне рацыянальна тэхнічна і зручна ў працы.
Шырокафарматныя принтары часам памылкова завуць плотарамі.
Рынак[правіць | правіць зыходнік]
Паводле даных аналітычнага агенцтва IDC[1], агульныя пастаўкі на сусветны рынак 2011 года складуць 126 млн прылад для друку (прынтараў, капіраў і МФП). У параўнанні з 2010 аб’ём рынку амаль не змяніўся — рост склаў 0,7 %.
Першае месца па аб’ёме паставак захаваў Hewlett-Packard (41,5 % ад агульнай колькасці). За год пастаўкі вендара скараціліся на 0,7 %. На другім і трэцім месцах Canon і Epson, якім належаць 18,4 % і 14,1 % рынка. Далей — Samsung (5,7 %) і Brother (5,7 %).
Струйныя прылады ў IV квартале 2011 занялі 66 % усяго аб’ёму паставак, манахромныя лазернага тыпу — 25 %, каляровыя лазерныя — 6 %.
Сайты вытворцаў прынтараў[правіць | правіць зыходнік]
- Brother
- Canon
- Epson
- HP (Hewlett-Packard) Архівавана 22 красавіка 2009.
- Konica-Minolta
- Kyocera
- Lexmark
- Nashuatec
- OKI Архівавана 21 ліпеня 2011.
- Panasonic
- Ricoh
- Samsung
- TallyGenicom
- XEROX
Зноскі
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Прынтар