Перайсці да зместу

Стрымер

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Накапляльнік для хатніх камп’ютараў LCR-C (ГДР)
Стрымеры камп’ютара DEC PDP-8 на магнітнай стужцы
стужачны накапляльнік стандарту LTO і картрыдж LTO-2 да яго
Сістэма StorageTek у Цэнтры інфармацыйных тэхналогій імя Конрада Цузэ ў Берліне

Стры́мер[1], стужачны накапляльнік (ад англ.: streamer — доўгая вузкая стужка) — адзін з накапляльнікаў інфармацыі для ЭВМ, запамінальная прылада паслядоўнага запісу на магнітную стужку.

Стрымеры прызначаны для аператыўнага і архіўнага захоўвання, рэзервовага капіравання вялікіх аб’ёмаў інфармацыі. Канструктыўна стрымер складаецца з прылады запісу і счытвання інфармацыі і носьбіта інфармацыі (магнітнай стужкі). Адрозніваюцца па тыпу картрыджа (касеты) з магнітнай стужкай, відам магнітных галовак, колькасці дарожак запісу і спосабу запісу (лінейны або нахільна-строкавы), стандартам сціскання даных. Прынцып дзеяння стрымераў аналагічны магнітафону (іх часам называюць лічбавымі магнітафонамі[2]). Для захоўвання вялікіх аб’ёмаў дадзеных на аснове стрымераў арганізуюцца стужачныя бібліятэкі.

Станам на снежань 2020 года дасягнута шчыльнасць запісу 317 ГБ на квадратны дзюйм[3]. Кампаніі IBM і Fujifilm распрацавалі стужачны накапляльнік, здольны змяшчаць 580 ТБ інфармацыі[3].

Добрыя якасці і недахопы

[правіць | правіць зыходнік]

Стрымеры валодаюць вялікай ёмістасцю, нізкім коштам і шырокімі ўмовамі захоўвання інфармацыйнага носьбіта (картрыджа), стабільнасцю працы, добрай надзейнасцю, нізкім энергаспажываннем у стужачнай бібліятэцы вялікага аб’ёму.

Недахопы стрымераў — параўнальна высокі кошт прылады запісу і вялікі час доступу да даных, паколькі магнітную стужку даводзіцца перамотваць датуль, пакуль не будзе знойдзены патрэбны файл.