Прышцінскі ўніверсітэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Прышцінскі ўніверсітэт
алб.: Universiteti I Prishtinës
Выява лагатыпа
Заснаваны 1999
Рэктар Мар’ян Дэма[d]
Студэнты 38 974
Сайт uni-pr.edu (алб.)(англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Прышцінскі ўніверсітэт (алб.: Universiteti I Prishtinës) — дзяржаўная ўстанова вышэйшай адукацыі, знаходзіцца ў Прышціне, Косава.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Універсітэт у Прышціне быў заснаваны 18 лістапада 1969 года. На той момант, у адпаведнасці з заканадаўствам, ва ўніверсітэце выкладалі на сербскай, а таксама албанскай мовах. Аднак палітычныя падзеі, вайна, паслядоўныя ўзаемныя высылкі выкладчыкаў той ці іншай этнічнай прыналежнасці і выніковая паўсюдная палярызацыя на этнічнай аснове прывялі да раз’яднання ўстановы. У 1999 годзе з’явіліся дзве ўстановы, якія выкарыстоўваюць адно і тое ж імя. Дзейнасць на албанскай мове працягваецца ва ўніверсітэце ў першапачатковым месцы у Прышціне, у той час як Прышцінскі ўніверсітэт на сербскай мове пераехаў у Паўночную Мітравіцу, дзе ён захоўвае сваё месца ў сербскай сістэме адукацыі.

Факультэты[правіць | правіць зыходнік]

Зараз у Прышцінскім універсітэце 17 факультэтаў, з іх 14 — акадэмічныя, а 3 — прыкладныя.

Акадэмічныя факультэты:

  • Філасофскі факультэт
  • Матэматычна-прыродазнаўчы факультэт
  • Філалагічны факультэт
  • Юрыдычны факультэт
  • Эканамічны факультэт
  • Будаўнічы факультэт
  • Факультэт электратэхнікі і вылічальнай тэхнікі
  • Машынабудаўнічы факультэт
  • Медыцынскі факультэт
  • Факультэт мастацтваў
  • Факультэт сельскай гаспадаркі і ветэрынарыі
  • Факультэт спартыўных навук
  • Педагагічны факультэт
  • Архітэктурны факультэт[1]

Зноскі