Перайсці да зместу

Прыёны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Прыёны (ад англ.: proteinaceous infectious particles — бялковыя заразныя) — асаблівыя бялкі, якія выклікаюць пашкоджанне нервовай сістэмы чалавека і жывёл з развіццём губчастага перараджэння галаўнога мозга; выклікаюць павольныя інфекцыі.

Апісаны С. Прузінерам.

Маюць форму бялковых фібрыл даўжынёй 50—500 нм.

Асаблівасць прыёнаў (як узбуджальнікаў хвароб) — адсутнасць у іх структуры нуклеінавых кіслот, устойлівасць да кіпячэння, дзеяння пары спірту (70 °С), яны інертныя да рэчываў, якія разбураюць нуклеінавыя кіслоты. Аднак прыёны адчувальны да дзеяння рэчываў, што інактывуюць бялкі.