Стэнлі Бен Прузінер
Стэнлі Бен Прузінер | |
---|---|
англ.: Stanley B. Prusiner | |
| |
Дата нараджэння | 28 мая 1942[1][2][3] (78 гадоў) |
Месца нараджэння | Дэ-Мойн, штат Аява, ЗША |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | урач, вірусолаг, біяхімік, выкладчык універсітэта, неўролаг |
Навуковая сфера | неўралогія, біяхімія |
Месца працы |
Каліфарнійскі ўніверсітэт у Берклі Каліфарнійскі ўніверсітэт у Сан-Францыска |
Навуковая ступень | прафесар |
Альма-матар | Пенсільванскі ўніверсітэт |
Вядомы як | адкрыў прыёны |
Член у | |
Узнагароды |
![]() Прэмія Вольфа па медыцыне (1995/96) |
![]() |
Стэнлі Бен Прузінер (англ.: Stanley B. Prusiner, нар. 28 мая 1942, г.Дэ-Мойн, штат Аёва, ЗША) — амерыканскі неўролаг, біяхімік і вірусолаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1997 годзе за даследаванні прыёнаў.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Стэнлі Прузінер нарадзіўся ў Дэ-Мойне, штат Аёва, сын Марыям (у дзявоцтве Spigel) і Лоўрэнс Прузінераў, архітэктар. Ён правёў сваё дзяцінства ў Дэ-Мойне і Цынцынаці, штат Агая, дзе ён наведваў Walnut Hills High School. Прузінер атрымаў ступень бакалаўра навук па хіміі ва ўніверсітэце Пенсільваніі, а потым атрымаў ступень доктара медыцыны ў Школе медыцыны ўніверсітэта Пенсільваніі.[5] Пасля Прузінер праходзіў стажыроўку ва ўніверсітэце Каліфорніі ў Сан-Францыска. Пазней Прузінер перайшоў у Нацыянальныя інстытуты аховы здароўя ЗША, дзе ён вывучаў глутаміназы ў E.coli ў лабараторыі графа Штатмена.
Пасля трох гадоў у Нацыянальных інстытутах аховы здароўя ЗША, Прузінер вярнуўся ва ўніверсітэт Каліфорніі ў Сан-Францыска для завяршэння рэзіндэнтуры ў неўралогіі. Пасля завяршэння рэзіндэнтуры ў 1974 годзе, Прузінер паступіў ва ўніверсітэт Каліфорніі ў Сан-Францыска на неўралагічнае аддзяленне. З таго часу Прузінер займаў розныя пасады як ва ўніверсітэце Каліфорніі ў Сан-Францыска, так і ў Каліфарнійскім універсітэце ў Берклі.
Прафесар Каліфарнійскага ўніверсітэта.
Прузінер быў абраны ў Нацыянальную акадэмію навук ў 1992 годзе, і ў яе кіруючы савет у 2007 годзе. Ён таксама з'яўляецца членам Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук (1993), Каралеўскага таварыства (1996), Амерыканскага філасофскага таварыства (1998), Сербскай акадэміі навук і мастацтваў (2003) і Інстытута медыцыны.
У 2009 годзе вучоны наведваў Беларусь, быў у музеі гісторыі і культуры яўрэяў Беларусі.
Продкі вучонага жылі ў XVIII стагоддзі ў гарадах Мінск, Шклоў, Магілёў, Пружаны і Мір. У канцы XIX стагоддзя прадзед Стэнлі, юрыст Вульф Прузінер, які пражываў у Маскве, быў вымушаны з'ехаць у Амерыку з-за высялення яўрэяў з Масквы.[6]
Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
Адкрыў прыёны — інфекцыйныя агенты бялковай прыроды, якія выклікаюць пашкоджанні галаўнога мозга (энцэфалапатыі) чалавека і жывёл, у т.л. скрэйпі (сверб) авечак і губчатую энцэфалапатыю ("шаленства") буйнай рагатай жывёлы.
Вызначыў амінакіслотную паслядоўнасць прыёнавага бялку і індэтыфікаваў яго ген.
У цяперашні час Прузінер узначальвае навукова-даследчую лабараторыю ва Універсітэце Каліфорніі ў Сан-Францыска, дзе займаецца даследаваннем прыёнавых хвароб, хваробы Альцгеймера і таупаціі.[7]
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
- 1991 — Potamkin Prize
- 1993 — The Richard Lounsbery Award
- 1993 — Міжнародная прэмія Гайрднера
- 1994 — Прэмія Альберта Ласкера за фундаментальныя медыцынскія даследаванні
- 1995 — The Paul Ehrlich and Ludwig Darmstaedter Prize
- 1996 — Прэмія Вольфа па медыцыне
- 1996 — The Keio International Award for Medical Science
- 1997 — Прэмія Луізы Грос-Хорвіц
- 1997 — Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне
- 1998 — Медаль Бенджаміна Франкліна[8]
- 2010 — Нацыянальны навуковы медаль ЗША[9]
Зноскі
- ↑ Stanley B. Prusiner // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Stanley Prusiner // Munzinger-Archiv — 1913. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Stanley B. Prusiner // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ NNDB — 2002.
- ↑ Stanley B. Prusiner - Autobiography. NobelPrize.org. Праверана 2 студзеня 2007.
- ↑ Знаменитые гости Музея истории и культуры евреев Беларуси
- ↑ UCSF Prusiner Lab site
- ↑ Franklin Laureate Database - Benjamin Franklin Medal 1998 Laureates. Franklin Institute. Праверана 14 лютага 2013.
- ↑ http://www.nsf.gov/news/news_summ.jsp?cntn_id=117875
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 125. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (Т. 13).
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
![]() |
Стэнлі Бен Прузінер на Вікісховішчы |
---|
- Стааронка Стэнлі Б. Прузінера на Нобелеўскім сайце (англ.)
- Афіцыйны сайт Прэміі Луізы Грос-Хорвіц (англ.)
- Prusiner Laboratory на сайце Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Сан-Францыска (англ.)
- Institute for Neurodegenerative Diseases - run by Dr. Prusiner (англ.)
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся 28 мая
- Нарадзіліся ў 1942 годзе
- Нарадзіліся ў Аяве
- Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
- Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Члены Амерыканскага філасофскага таварыства
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі паводле алфавіта
- Медыкі ЗША
- Біяхімікі ЗША
- Замежныя члены Лонданскага каралеўскага таварыства
- Лаўрэаты прэміі Вольфа па медыцыне
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па медыцыне
- Лаўрэаты міжнароднай прэміі Гайрднера
- Лаўрэаты прэміі Луізы Грос-Хорвіц
- Лаўрэаты прэміі Альберта Ласкера за фундаментальныя медыцынскія даследаванні
- Узнагароджаныя Нацыянальным медалём навукі ЗША
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з ЗША