Прэзідэнцкія выбары ў Джыбуці (2005)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
< 1999  Flag of Djibouti.svg  2011 >
Прэзідэнцкія выбары ў Джыбуці
8 красавіка 2005
Яўка выбаршчыкаў: 71,7
Ismail Omar Guelleh 2010.jpg
Кандыдат: Ісмаіл Амар Геле
Партыя: Народны рух за прагрэс
Галасоў: 144,433
(100 %)

Вынік выбараў: Ісмаіл Амар Геле абраны Прэзідэнтам Джыбуці.

Прэзідэнцкія выбары ў Джыбуці прайшлі 8 красавіка 2005 г.

Кампанія[правіць | правіць зыходнік]

Дзеючы прэзідэнт Ісмаіл Амар Геле з'яўляўся адзіным кандыдатам, бо галоўныя апазіцыйныя партыі Джыбуці не вылучылі сваіх кандыдатаў і заклікалі сваіх прыхільнікаў байкатаваць выбары па прычыне, што «змены праз выбары ў Джыбуці не магчымы»[1]. Адзін з лідэраў апазіцыі Махамед Дауд Чэхем у 10 сакавіка 2005 г. адмовіўся ад удзелу ў выбарах з-за фінансавых праблем[2].

Нягледзячы на байкот выбараў з боку апазіцыі, прэзідэнт І. А. Геле праводзіў агітацыю і мітынгі ў сваю падтрымку, абяцаючы скараціць беднасць, пашырыць права жанчын і павысіць празрыстасць працы ўрада. І. А. Геле заявіў, што апазіцыя не вылучыла свайго кандыдата, бо баіцца прайграць яму[3].

У дзень саміх выбараў у горадзе Джыбуці прайшлі пратэсты супраць выбараў, якія былі разагнаны сіламі паліцыі, якая выкарыстала слёзацечны газ[3].

Вынікі[правіць | правіць зыходнік]

# Партрэт Кандыдат Партыя Колькасць галасоў %
1 Ismail Omar Guelleh 2010.jpg Ісмаіл Амар Геле
(1946—)
Народны рух за прагрэс 144,433 100
Несапраўдныя бюлетэні 4,692 5,7
Зарэгістраваныя выбаршчыкі 208,098 100
Усяго 144,433 71,7

Зноскі

  1. No challengers for Guelleh as presidential campaign kicks off (англ.) . The News Humanitarian (29 сакавіка 2005). Праверана 24 сакавіка 2019.
  2. Clear run for Djibouti's leader (англ.) . BBC (10 сакавіка 2005). Праверана 24 сакавіка 2019.
  3. 3,0 3,1 Djibouti leader wins one-man poll (англ.) . BBC (9 красавіка 2005). Праверана 24 сакавіка 2019.