Прэмія міру кнігагандляроў Германіі
Прэмія міру кнігагандляроў Германіі (ням. Der Friedenspreis des Deutschen Buchhandels) — міжнародная ўзнагарода дзеячам літаратуры, навукі і мастацтва за іх унёсак у развіццё міру і ўзаемаразумення паміж народамі. Яна была арганізавана ў 1949 годзе. Узнагарода ў памеры 25000 еўра выдаецца ў час Франкфурцкага кніжнага кірмаша. Урачыстае ўзнагароджанне адбываецца ў царкве Святога Паўла ў Франкфурце-на-Майне.
Узнагарода выдаецца біржавым саюзам кнігагандляроў Германіі.
Нягледзячы на тое, што ідэя была выказана яшчэ ў 1949 годзе, упершыню ўзнагарода была ўручана ў 1950, як «Узнагарода міра нямецкіх выдавецтваў» у Гамбургу.
У 1971 годзе ўпершыню яна была прысуджана пасмяротна. Лаўрэат быў вызначаны саветам фонду.
За ўвесь час існавання ўзнагарода была прысуджана 65 разоў, з якіх 8 — жанчынам. У тым ліку пісьменніцы Святлане Алексіевіч у 2013 годзе.
Савет фонда
На 17 чэрвеня 2015 склад савета быў наступны:
- Штэфан Дэт’ен (Deutschlandradio, Берлін)
- Ульрых Куон (Deutsches Theater , Берлін)
- Фелісітэс фон Лофенберг (рэдактар Frankfurter Allgemeine Zeitung)
- Карл-Ёзэф Кушаль (Цюбінген)
- Карл Шлёгель (Берлін)
- Яне Тэлер (Нью-Ёрк)
- Маціяс Ульмер (выдавецтва Яўгена Ульмера, Штутгарт)
- Томас Рэтш (Браўншвайг)
- Генрых Рытмюлер (Цюбінген)