Прэнскі павет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Прэнскі павет
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 1791
Дата скасавання 1795

Прэнскі павет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Вялікім Княстве Літоўскім у 17911795 гадах. Цэнтр — г. Прэны. Створаны Чатырохгадовым соймам 1788—1792 гадоў з паўднёвых парафій Ковенскага павета Троцкага ваяводства і суседніх парафій Жамойці. У 1793 годзе ў крыху змененых межах Прэнскі павет уключаны ў склад Мерацкага ваяводства. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе асноўная частка Прэнскага павета на левабярэжжы Нёмана ўключана ў склад Прусіі, раёны на правабярэжжы Нёмана — у склад Расійскай імперыі.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Прэнскі павет на сайце Электронная энцыклапедыя «Вялікае Княства Літоўскае»