Прыенай
Горад
| ||||||||||||||||||||
Прыенай (літ.: Prienai, беларуская назва — Прэ́ны[2]) — горад у Літве, на рацэ Нёман. Цэнтр Прыенайскага раёна Каўнаскага павета.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Прэны ўпершыню згадваюцца ў 1502 годзе як дзяржаўны маёнтак (двор), у 1579 — мястэчка. У 1644 годзе вялікі князь літоўскі Уладзіслаў Ваза падараваў паселішча Мікалаю Глінскаму. У 1609 годзе горад. У 1580 і 1785 атрымалі прывілеі на правядзенне кірмашоў. У 1609 годзе Каспер Горват заснаваў касцёл. У пачатку XVII дзейнічала прыходская школа[3].
У 1773 годзе Прэны перайшлі ва ўласнасць Сапегаў, якія валодалі імі да 1857 года, калі перайшлі ў дзяржаўную ўласнасць. Былі цэнтрам староства, з 1791 — Прэнскага павета. 9 лістапада 1791 года атрымалі магдэбургскае права і герб з выявай Святога Георгія на кані, які забівае кап’ём цмока.
Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай 1795 года ў складзе Прусіі[3]. З з 1807 да 1815 года ў складзе Герцагства Варшаўскага, потым у Царстве Польскім.
З 1918 года ў складзе незалежнай Літвы.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]
|
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]- Agros[d], Кіпр
- Altea[d], Іспанія
- Bundoran[d], Ірландыя
- Holstebro[d], Данія
- Kőszeg[d], Венгрыя
- Marsaskala[d], Мальта
- Meerssen[d], Нідэрланды
- Preveza[d], Грэцыя
- Sesimbra[d], Партугалія
- Tryavna[d], Балгарыя
- Бад-Кёцтынг, Германія
- Беладжа[d], Італія
- Гранвіль, Францыя
- Зволен, Славакія
- Каркіла, Фінляндыя
- Нідэранвен, Люксембург
- Парчаў, Польшча (18 ліпеня 2010)[7]
- Сушыцы[d], Чэхія
- Сігулда, Латвія
- Сірэт (горад), Румынія
- Уфаліз, Бельгія
- Хойна, Польшча
- Шкоф’я-Лока, Славенія
- Шэрбарн[d], Вялікабрытанія
- Юдэнбург, Аўстрыя
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
[правіць | правіць зыходнік]- Блюма Вульфаўна Зейгарнік (1901—1988) — псіхолаг.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т Resident population by city / town at the beginning of the year — State Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 12 лютага 2023.
- ↑ ЭнцВКЛ 2005, с. 28.
- ↑ а б Прыенай на сайце Электронная энцыклапедыя «Вялікае Княства Літоўскае»
- ↑ State Data Agency of Lithuania Праверана 18 лютага 2018.
- ↑ State Data Agency of Lithuania Праверана 2 чэрвеня 2019.
- ↑ а б в Resident population by city / town at the beginning of the year — State Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 19 чэрвеня 2022.
- ↑ http://www.parczew.com/index.php/o-miescie/miasta-partnerskie/preny-litwa
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Яўген Анішчанка. Вялікае Княства Літоўскае ў сярэдзіне XVIII ст. (карта) // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 28—29. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
- Preny // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IX: Poźajście — Ruksze (польск.). — Warszawa, 1888. — S. 35.
- Preny // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 2: Januszpol — Wola Justowska (польск.). — Warszawa, 1902. — S. 515.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Прыенай