Перайсці да зместу

Псуя (гарадзішча)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гарадзішча
Псуя
55°12′51″ пн. ш. 28°09′41″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Аграгарадок Псуя
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213В000412шыфр 213В000412
Map

Псуя — археалагічны помнік каля аграгарадку Псуя Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці. Знаходзіцца на могілках. Выцягнута з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход.

Памер пляцоўкі 150×45. Узвышаецца над наваколлем на 15 м. Выявілі ў 1970 годзе мясцовыя краязнаўцы. Абследавала ў 1981 годзе Л. У. Дучыц. Культурны пласт 0,7 м. Знойдзены фрагменты ляпнога посуду днепра-дзвінскай і штрыхаванай керамікі культур, косці жывёл. Датуецца VI ст. да н. э. — IV ст. н. э.

Матэрыялы абследавання захоўваюцца ў Інстытуце гісторыі АН БССР.

  • Археалагічныя помнікі // Гісторыя Залескага краю / Р. Шарыпкін. — Глыбокае : Вольнае Глыбокае, 2002. — С. 8-13.
  • Глыбоцкі раён // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. — С. 224—239.