Псіхапаталогія
Jump to navigation
Jump to search
Псіхапатало́гія (грэч.: ψυχή — душа, грэч.: πάθος — хвароба і грэч.: λογος — навука) — раздзел псіхіятрыі і клінічнай псіхалогіі(руск.) бел., які займаецца вывучэннем расстройстваў псіхікі з пункту гледжання медыцыны і псіхалогіі . Асноўныя метады — клінічнае назіранне і размова.
Раздзелы[правіць | правіць зыходнік]
- Агульная псіхапаталогія — вывучае асноўныя, уласцівыя многім псіхічным хваробам, заканамернасці праявы і развіцця паталогіі псіхічнай дзейнасці, агульныя пытанні этыялогіі(руск.) бел. і патагенезу(руск.) бел., прыроду псіхапаталагічных працэсаў, іх прычыны, прынцыпы класіфікацыі(руск.) бел., метады даследавання і лячэння.
- Прыватная псіхапаталогія — вывучае асобныя псіхічныя захворванні, іх этыялогію(руск.) бел., патагенез(руск.) бел., клініку, заканамернасці развіцця, спосабы лячэння і аднаўлення працаздольнасці. Гаворка пры асобных псіхічных захворваннях вывучаецца ў рамках патапсіхалінгвістыкі.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Ясперс К. Общая психопатология. — М.: Практика, 1997