Псіхіка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Псіхіка — вышэйшая форма ўзаемасувязі жывых істот з прадметным светам, праяўляецца ў іх здольнасці дзейнічаць на аснове інфармацыі аб ім і рэалізоўваць свае намеры. Узнікла на пэўнай ступені біялагічнай эвалюцыі, выступіла ў якасці аднаго з яе фактараў і забяспечвае ўсё большую складанасць прыстасавання арганізмаў да ўмоў існавання. Дзякуючы актыўнаму і аператыўнаму адлюстраванню органамі пачуццяў і галаўным мозгам аб'ектаў становіцца магчымым ажыццяўленне дзеянняў, адэкватных уласцівасцям гэтых абектаў, а тым самым — выжыванню арганізма. Забяспечвае пошук і надсітуатыўную актыўнасць арганізмаў. Псіхіка чалавека і жывёл уключае комплекс працэсаў і станаў: успрыманне, памяць, мысленне, намеры, сны і інш., а таксама элементы псіхічнага досведу: адчуванні, вобразы, уяўленні, эмоцыі.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]