Пунктуацыя

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Пунктуацыя (лац.: punctuatio: ад punctum — «кропка») — унармаваная сістэма правіл ужывання на пісьме знакаў прыпынку дзеля падзялення тэксту адпаведна яго лагічным, сінтаксічным ды інтанацыйным асаблівасцям.

Табліца знакаў пунктуацыі[правіць | правіць зыходнік]

Сімвал Назва Функцыя
. кропка Сканчае сказы, пазначае скарачэнні.
, коска Аддзяляе граматычна раўнапраўныя часткі ў складаных сказах, некалькі элементаў у пералічэнні, звароты.
; кропка з коскай Функцыянальна падобна да коскі, аднак аддзяляе складаныя (альбо ўскладненыя) па будове граматычна раўнапраўныя часткі.
: двукроп’е Аддзяляе сказ ці яго частку, якая развівае альбо дапаўняе папярэдні тэкст. Таксама папярэднічае простай мове.
! клічнік Сканчае загадны, пабуджальны ці экспрэсіўны сказ.
? пытальнік Паказвае на сказ, які мае ў сабе пытанне.
працяжнік Аддзяляе галоўныя часткі сказа, параўноўваныя моўныя адзінкі, часткі складанага бяззлучнікавага сказа, частку дыялогу, паказвае паўзу ў дзеянні. Аддзяляецца з абодвух бакоў пропускамі.
дэфіс Злучае цесна звязаныя словы, у канцы радка азначае перанос слова. Пішацца без пропускаў.
' шматкроп’е Азначае няскончаны, абарваны сказ.
«» „“‘ "" двукоссе Азначае простую мову, цытаты і пад.
апостраф
() [] {} 〈〉 дужкі Азначаюць адвольна ўстаўленыя кавалкі тэксту.
/ касая рыса Аддзяляе варыянтныя альбо супярэчлівыя выразы.

Кропка, коска, клічнік, пытальнік, двукроп’е, кропка з коскай і шматкроп’е пішуцца адразу пасля слова, пасля чаго робіцца пропуск. Тэкст у дужках альбо двукоссі пішацца неадрыўна ад іх. Калі ў тэксце адзін за адзін ідуць два знакі прыпынку (напр. кропка і коска альбо клічнік і пытальнік), паміж імі пропускі не ўстаўляюцца.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]