Пуцеправод па Чыгуначнай вуліцы (Мінск)
| Пуцеправод па Чыгуначнай вуліцы | |
|---|---|
| Каардынаты: 53°53′00″ пн. ш. 27°31′47″ у. д.HGЯO | |
| Вобласць ужывання | аўтамабільны, пешаходны |
| Перасякае | чыгуначныя пуці |
| Месца размяшчэння | г. Мінск, Беларусь |
| Канструкцыя | |
| Тып канструкцыі | бэлечны |
| Матэрыял | жалезабетон |
| Колькасць пралётаў | 3 |
| Агульная даўжыня | 82 м |
| Шырыня моста | 24 м |
| Палос руху | 4 |
| Эксплуатацыя | |
| Адкрыццё | 1964 |
| Зачыненне на рэканструкцыю | 2019—2020 |
Пуцеправод па Чыгуначнай вуліцы — аўтамабільна-пешаходны пуцеправод у Мінску. Злучае вуліцы Чыгуначную і Суражскую, праходзячы над чыгуначнымі пуцямі[1].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пуцеправод пабудаваны ў 1964 годзе. Меў 3 пралёты, даўжыня складала 82 м, шырыня 24 м[1].
У ліпені 2019 года пачалася рэканструкцыя пуцеправода[2], ён быў перакрыты для ўсіх відаў транспарту, а неўзабаве і для пешаходаў. Падчас рэканструкцыі былі дэмантаваны бетоннае пакрыццё і тратуары, наружнае асвятленне і старыя апоры асвятлення; па выніках пуцеправод быў узмоцнены і пашыраны, усталяваны новыя агароджы і асвятленне, арганізаваны пад’езды і падмаставая частка. Рух па пуцеправодзе быў адкрыты 8 сакавіка 2020 года (хоць першапачаткова планавалася ў маі)[3], фінальныя працы працягваліся да лета.
Зноскі
- ↑ а б Путепроводы // Минск: Энциклопедический справочник (руск.) / Ред. кол.: И. П. Шамякин, И. И. Антонович, Г. Г. Бартошевич и др. — Изд. 2-е, доп. и перераб. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1983. — 467 с.
- ↑ Путепровод на ул. Железнодорожной закрыт на ремонт до мая 2020 г. Архівавана 20 лютага 2022.
- ↑ Путепровод на Железнодорожной теперь открыт
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх