Пчеловодство (1921)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
«Часопіс „Пчеловодство“»
Арыгінальная
назва
руск.: Pčelovodstvo[1]
Тып часопіс
Краіна Расія
Заснавана 1921
Тэматыка пчалярства
Мова руская мова
Галоўны офіс Расія, Масква
ISSN 0369-8629
Вэб-сайт beejournal.ru

Пчеловодство — расійскі навукова-вытворчы часопіс аб пчалярстве. Заснаваны ў 1921 годзе.

У рэдакцыйную калегію ўваходзяць акадэмік А. М. Смірноў, прафесары В. М. Крылоў і В. І. Лебедзеў.

Часопіс выходзіць 10 раз у год і распаўсюджваецца ў Расіі і былых саюзных рэспубліках, а таксама і за мяжой. Часопіс уключаны ў РІНЦ (Расійскі індэкс навуковага цытавання) і ўваходзіць у Пералік вядучых рэцэнзуемых навуковых часопісаў і выданняў, рэкамендаваных ВАК Расіі для публікацый асноўных вынікаў дысертацыйных даследаванняў.

  1. The ISSN portalParis: ISSN International Centre, 2005. — ISSN 0369-8629