Пчолы з Маліі
| ||
Пчолы з Маліі | ||
Матэрыял | золата | |
---|---|---|
Археалагічны музей Іракліёна[d] | ||
(інв. AE 559) | ||
![]() |
Пчолы Маліі (грэч. Χρυσό κόσμημα των μελισσών) — залаты кулон мінойскага перыяду, знойдзены ў Маліі на Крыце. Цяпер знаходзіцца ў Археалагічным музеі Іракліяна (Inv.-Nr.: AMI 559).
Апісанне[правіць | правіць зыходнік]
Пчолы Маліі былі знойдзены ў 1930 годзе французскімі археолагамі Фернанам Шапуцье і П'ерам Дэмарнье ў некропалі Хрысолакас . Падвеска мае шырыню 4,9 см і вышыню — 4,6 см. Яна складзена з дзвюх пчол або вос, якія смокчуь кроплю мёду. Па іншай інтэрпрэтацыі яны кладуць кроплю мёду ў соты, што знаходзяцца паміж імі. Целы насякомых выгнутыя так, што яны разам утвараюць круг. Над галовамі пчол залаты шар у драцяной клетцы. На абодвух крылах, а таксама ў месцы злучэння жалаў прымацаваны маленькія рухомыя дэталі з фактурай зерні. Залатая зернь на сотах і ніжніх частках цел насякомых яшчэ танчэйшая і мае дыяметр каля 0,4 мм.
Упрыгажэнне было створана паміж 1800 і 1700 да н.э. прадстаўнікамі Мінойскай цывілізацыі і лічыцца шэдэўрам Мінойскага мастацтва .
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Antonis S. Vassilakis: Malia, Amnissos, Nirou Chani, Skotino, Chersonissos. Athen 1990, S. 72-75.
- Jannis Sakellarakis : Heraklion — Das Archäologische Museum — Ein Bildführer. Athen 2006, ISBN 960-213-038-5, S. 70-71.
- Nota Dimopoulou-Rethemiotaki: The Archaeological Museum of Herakleion. Athen 2005, ISBN 960-86743-8-7, S. 308—309