Пясіна (возера)
| Пясіна | |
|---|---|
| руск.: Пясино | |
| | |
| Морфаметрыя | |
| Вышыня над узроўнем мора | 28 м |
| Даўжыня | 70 км |
| Шырыня | 15 км |
| Плошча | 735 км² |
| Аб’ём | 3 км³ |
| Найбольшая глыбіня | 8 м |
| Сярэдняя глыбіня | 4 м |
| Гідралогія | |
| Салёнасць | да 0,118 ‰ |
| Басейн | |
| Плошча вадазбору | 24 000 км² |
| Выцякаюць | Пясіна |
| Размяшчэнне | |
| Краіна |
|
| Рэгіён | Краснаярскі край |
| Ідэнтыфікатары | |
| ДВР | 17020000111116100011185 |
Пя́сіна (руск.: Пясино) — возера ва Усходняй Сібіры, у Краснаярскім краі Расіі, у басейне ракі Пясіна, на паўднёвым захадзе Паўночна-Сібірскай нізіны, на паўночна-заходніх адгор’ях плато Путарана.
Плошча паверхні возера 735 км². Даўжыня 70[1] км, найбольшая шырыня 15[1] км. Найбольшая глыбіня возера 8[1] (да 10[2]) м, сярэдняя — 4[1] м. Аб’ём вады 3[1] км³. Найбольшая мінералізацыя до 118[1] мг/л. Плошча вадазбору 24 000[3] км².
Катлавіна возера ледавіковага паходжання, выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Большая частка берагоў спадзістыя, месцамі забалочаныя. У возера ўпадаюць некалькі рэк. Сярод іх: Нарыльская, Амбарная, Самаедская Рэчка і інш. Выцякае рака Пясіна.
У возеры водзяцца асётр, галец, таймень, нельма, рапушка, омуль, пелядзь, сіг, муксун і іншыя віды рыб[1].
Зноскі
- ↑ а б в г д е ё Грeчушникова М. Г. Пясино // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» (руск.)
- ↑ Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 349. — 538 с. — 100 000 экз.
- ↑ Государственный водный реестр РФ (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 349. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
