Пятак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Пятак — папулярная назва манет у Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі.

  1. Паўгрош Вялікага Княства Літоўскага канца XV—1-й паловы XVI стст., роуны 5 пенязям (назва з’явілася ў 2-й палове XVI ст.)
  2. Трохграшовік Рэчы Паспалітай канца XVI—1-й паловы XVII стст. Назва «пятак» у дачыненні да траякоў зафіксавана кнігамі Магілёўскага магістрата ў 1-й палове XVII ст.
  3. Тры грошы (1,5 капейкі) у пачатку XIX ст. Назва зафіксавана ў лексіцы жыхароў Мінска. У адрозненне ад ліку на асігнацыі (медзь), лік II — гэта лік серабром.
  4. Пяць капеек Расійскай імперыі. Назва, верагодна, пашырылася пасля грашовай рэформы Я. Ф. Канкрына 1839—1843 гг.
  5. Медная і бронзавая манеты ў 5 капеек у СССР.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Колобова, И. Н. О денежной ьерминологии белорусского рынка XVI—XVIII вв. // Славяне: адзінства і мнагастайнасць: міжнар. канф., 24—27 мая 1990: тэзісы дакладаў і паведамленняў / [рэдкал.: М. В. Бірыла (гал. рэд.) і інш.]. — Мн.: [б. в.], 1990. — (Свята славянскага пісьменства і культуры).
  • Синчук, И. Денежный счет. Ведомости Витебской таможенной заставы 1605 г. // Пятая Всероссийская нумизматическая конференция, Москва, 21—25 апреля 1997 г.: тезисы докладов и сообщений. — М.: Государственный исторический музей, 1997. — 141, [1] с. ил., табл. — ISBN 5-89076-016-5.
  • Сінчук, І. З гісторыі грашовага абарачэння / Іван Сінчук // Спадчына. — 1992. — № 6. — С.
  • Сінчук, І. Пятак / Іван Сінчук // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. — С. 17. — ISBN 985-11-0214-8.