Іван Іванавіч Сінчук
Іван Іванавіч Сінчук | |
---|---|
Дата нараджэння | 8 сакавіка 1956 (68 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | нумізмат, гісторык |
Навуковая сфера | нумізматыка |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Валянцін Рабцэвіч і Леанід Бародкін[d] |
Іван Іванавіч Сінчу́к (нар. 8 сакавіка 1956, Кобрын, Брэсцкая вобласць) — беларускі гісторык, археолаг і нумізмат. Член Расійскай асацыяцыі «Гісторыя і камп’ютар», міжнароднай Асацыяцыі нумізматаў Балтыі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1981 годзе скончыў гістарычны факультэт БДУ[1] са спецыялізацыяй «дапаможныя гістарычныя дысцыпліны». Спецыяльную падрыхтоўку атрымаў у аддзеле нумізматыкі Дзяржаўнага гістарычнага музея (г. Масква) у 1983—1984 гадах.
У 1985—1991 гадах супрацоўнік, вядучы археолаг Інстытута «Белспецпраектрэстаўрацыя»[1], кіраўнік работ па шэрагу аб’ектаў: даследаваў архітэктурна-археалагічныя помнікі на тэрыторыі Мазыра, Магілёва, Мінска, Быхава, Нясвіжа, Кобрына. Прымаў удзел у археалагічных раскопках Роўна, Гродна, Вільні, Тракая, Калінінграда, Ленборка, Навагрудка і інш.
У 1989—1991 гадах вучыўся ў аспірантуры Інстытута гісторыі НАН[1] (аддзел феадалізму).
З 1995 года супрацоўнічае з Інстытутам археалогіі і этналогіі Польскай АН, вывучаў манетныя зборы ў музеях Польшчы[1].
У 1995—1998 гадах выкладаў у Беларускім універсітэце культуры, Еўрапейскім гуманітарным універсітэце. У 1999—2008 гадах працаваў у Нацыянальным музеі Літвы. У 1999—2008 гадах вядучы навуковы супрацоўнік аддзела старажытнабеларускага мастацтва Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь[1]. У кожнай з пералічаных устаноў трымаў планку па колькасных і якасных параметрах навуковай дзейнасці.
Выканаў індывідуальныя навукова-даследчыя праграмы «Тэхніка манетнай справы XVII ст.» і «Анамастыка беларускай эліты». Даследуе гісторыю грашовага абарачэння, тэхніку манетнай справы IX—XX стст., гісторыю матэрыяльнай культуры XVI—XX стст., праблемы этнічнай антрапанімікі Беларусі.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Напрамкі даследаванняў: гісторыя матэрыяльнай культуры Беларусі XVI—XX ст., гісторыя грашовага абарачэння Беларусі, тэхніка манетнай справы IX—XX ст., праблемы этнічнай антрапанімікі Беларусі, прымяненне матэматычных і фізіка-хімічных метадаў у гістарычных даследаваннях[1].
Аўтар больш за 400 навуковых прац і 200 энцыклапедычных артыкулаў. Аўтар навуковых прац па нумізматыцы і археалогіі, адзін з аўтараў дапаможніка «Некаторыя пытанні вывучэння гісторыі, эканамічнай тэорыі і культуралогіі ў ВНУ» (1997).
Лідзіруе сярод айчынных аўтараў па колькасці нумізматычных артыкулаў у энцыклапедычных выданнях. Напісана звыш двух з паловай сотняў артыкулаў для энцыклапедыі «Археалогія і нумізматыка Беларусі», «Энцыклапедыі гісторыі Беларусі» (у 6 т.), «Беларускай энцыклапедыі» (у 18 т.), «Энцыклапедыі Вялікага княства Літоўскага» (у 2 т.), энцыклапедыі «Рэспубліка Беларусь» (у 6 т.). Ён падрыхтаваў таксама праграму вузаўскага навучальнага курса нумізматыкі.
Вучоны вырашыў шэраг праблем, звязаных з рэстаўрацыяй Мірскага замка, удзельнічаў у стварэнні шэрагу экспазіцый, удзельнік міжнародных канферэнцый. Сінчук з’яўляецца спецыялістам па выкарыстанні матэматычных і фізіка-хімічных метадаў у гістарычных даследаваннях, адным з першых у беларускай гістарычнай навуцы стаў выкарыстоўваць колькасныя метады ў гістарычных даследаваннях.
У 2000 годзе стаў пераможцам расійскага конкурсу на знак рубля (дызайн сімвала). Беларускі гісторык першым знайшоў згадкі выявы знака рубля, датаваныя XVII—XIX стагоддзямі. Гэтай выявай былі напісаны скорапісам надрадковыя літары «р» і «у».
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Синчук, И. И. История одной фальшивой монеты : [монография] / И. И. Синчук; науч. ред. Ю. М. Бохан. — Минск : Минсктиппроект, 2006. — 37, [2] с. : ил., табл.
- Синчук, И. И. Итоги — 50 / И. И. Синчук — Мінск, 2007 — 60 с. : ил.
- Брошюра содержит список научных работ Синчука И. И. за 1984 −2006 гг., перечень намеченных к публикации в виде книг работ юбиляра и очерк о знаке рубля.
- Синчук, И. И. Клады Беларуси: законодательство и практика / Синчук И. И. — Минск : Минсктиппроект, 2003. −54, [1] с.
- Синчук, И. И. Монетные дары в Фонд Народной Обороны жителей Кобринского повета в мае-апреле 1939 г. / И. И. Синчук // Десятая Всероссийская нумизматическая конференция. Псков, 15-20 апреля 2002 г. : тезисы докладов и сообщений. — М., 2002. — С. 304—307.
- Синчук, И. И. Находки единичных монет в г. Кобрине / И. И. Синчук, С. М. Янюк. — Минск : Технопринт, 2000. — 27 с. : ил.,табл.; библиогр.: с. 24.
- Синчук, И. И. Находки единичных монет в г. Кобрине Брестской обл. Республики Беларусь / И. И. Синчук, С. М. Янюк // Седьмая Всероссийская нумизматическая конференция.- Ярославль, 19-23 апреля 1999 г. : тезисы докладов и сообщений. — Москва, 1999. — С.183-187.
- Сінчук, І. І . Ордэн / І. І. Сінчук // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2000. — Т. 11. — С. 444—447.
- Сінчук, І. І. Узнагародныя медалі Расійскай імперыі 19 — пачатку 20 ст. / І. І. Сінчук. — Мінск, 2002 — 48 с.
- Синчук, И. И. Экспертное заключение о кладе монет 17-18 вв. из д. Гладково Чаусского раёна Могилевской обл. Беларуси / И. И. Синчук. — Мінск : ПКФ «Арти-фекс», 1994. — 13 с.
- Синчук, И. Многоликий знак рубля / І. Сінчук // Нумизматика. — 2006. — № 12.
- Синчук, И. И. Первая белорусская нумизматическая энциклопедия «Археалогія і нумізматыка Беларусі» / И. И. Синчук // Берасцейскі хранограф. Вып. 3. — Брэст, 2002. — С. 338—353.
- Синчук, И. И. Деньги в исторической ретроспективе / И. И. Синчук // Белорусский банковский бюллетень.- 1999. — № 33. — С. 34-43 ; № 34. — С. 33-40.
- Синчук, И. И. Деньги: историческая ретроспектива / И. И. Синчук // Нумизматический альманах. — 1997. — № 2. — С. 2-11, № 3-4. — C. 10-16.
- Синчук, И. И. Деньги в исторической ретроспективе / И. И. Синчук // Банковский бюллетень. — 1996. — № 16. — С. 69-89.
- Сінчук І. Нешчаслівае шчасце нумізмата / І. І. Сінчук // Мастацтва Беларусі. — 1991.- № 1.- С. 65-69.
- Сінчук І. Erbe — значыць спадчына / І. Сінчук // Мастацтва Беларусі. — 1990. — № 2. — С. 68-70.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- СІНЧУК Іван Іванавіч // Сучасныя беларускія даследчыкі гісторыі Вялікага Княства Літоўскага : біябібліяграфічны даведнік / С. П. Марозаў. — Гродна-Каўнас: ЮрСаПрынт, 2022. — 290 с. — ISBN 978-985-7257-57-7, 978-609-96340-1-2.
- Сінчук Іван Іванавіч // Памяць. Кобрынскі раён : гісторыка-дакументальная хроніка. — Мінск, 2002. — С. 441. — (Імі ганарацца землякі).
- Стралец, М. СінчукІван Іванавіч/ Міхаіл Стралец // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. — Мінск, 2001. — Т. 6, кн. 1. — С. 302.
- Сінчук Іван Іванавіч // Людзі навукі нашага краю : біябібліяграфічны даведнік з серыі «Імёны на карце Кобрыншчыны» / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі; склад. : С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. — Кобрын, 2017. — С. 130—132.
- 60 гадоў з дня нараджэння І. І. Сінчука (1956) // Зводны каляндар дат і падзей Кобрыншчыны : краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2016—2020 гг. / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі; склад. : С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. — Кобрын, 2018. — С. 16.
- Стралец, М. Нястомны працаўнік навукі / Міхаіл Стралец // Кобрынскі веснік. — 2016. — 16 сакавіка. — С. 3.
- Яскевич, С. И у российской валюты есть свой знак / Светлана Яскевич // Заря. — 2001. — 16 июня.
- Историк И. Синчук (уроженец г. Кобрина) предложил использовать для обозначения российского рубля знак из рукописных документов XVII—XIX вв.
- 8 сакавіка — 60 гадоў з дня нараджэння Івана Івановіча Сінчука [Электронны рэсурс] // Краязнаўства Берасцейшчыны. — Рэжым доступу: http://kb.brl(недаступная спасылка). by/index. — Дата доступу: 12.09.2016.
- Синчук, Иван Иванович [Электронный ресурс] // База данных «Ученые Беларуси». — Режим доступа: http://unicat.nlb.by/scient/pls/dict.prn_ref?tu=e&tq-=v0&(недаступная спасылка) name_view. — Дата доступа: 05.10.2017.
- Известному белорусскому историку И. И. Синчуку — 55 лет [Электронный ресурс]. — Режим доступа: http://old-moneta.ru/ numismatics/ izvestnomu-belorusskomu-istoriku-i-i-sinchuku-55-let.html. — Дата доступа: 13.08.2017.
- Нарадзіліся 8 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1956 годзе
- Нарадзіліся ў Кобрыне
- Выкладчыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў
- Постаці Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь
- Выкладчыкі Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта
- Выпускнікі гістарычнага факультэта БДУ
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нумізматы Беларусі
- Гісторыкі СССР
- Гісторыкі Беларусі
- Археолагі СССР
- Археолагі Беларусі