Пятрас Вайвада

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пятрас Вайвада
літ.: Petras Vaivada
Дата нараджэння 29 чэрвеня 1906(1906-06-29)
Месца нараджэння
Дата смерці 3 сакавіка 1989(1989-03-03) (82 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці скульптар
Узнагароды
Ордэн «Знак Пашаны»

Пятрас Вайвада (літ.: Petras Vaivada; 29 чэрвеня 1906, Таўрогі — 3 сакавіка 1989, Вільнюс) — літоўскі скульптар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 19281932 гадах вучыўся ў Каўнаскай мастацкай школе. Працаваў у майстэрнях скульптараў Вінцаса Грыбаса, Юозаса Зікараса[1].

З 1944 года ўдзельнічаў у выстаўках. У 1944—1956 гадах быў адказным сакратаром Саюза мастакоў Літоўскай ССР[2].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

У 1945 годзе прыняў удзел у калектыўнай працы літоўскіх скульптараў над манументам Перамогі ў Калінінградзе. Аўтар скульптурных партрэтаў У. І. Леніна (1946, 1950, 1961), Пранаса Наркунаса (1965), уласнай унучкі, а таксама шэрагу дзеячаў літоўскай культуры. Стварыў статую Вінцаса Міцкявічуса-Капскукаса для помніка ў Вільнюсе (1962), дэмантаванага ў 1990 годзе.[1].

Сумесна з Бярнардасам Бучасам стварыў скульптурную групу «Сельская гаспадарка», якая адлюстроўвала механізатара і дзяўчыну-земляроба са снапом, на Зялёным мосце ў Вільнюсе (1952; у 2015 годзе дэмантаваная).

Для творчасці Вайвады характэрная рэалістычнасць, працы 1970-х — 1980-х гадоў адзначаны рысамі схематызму, сінтэтызму, дэкаратыўнасці[1].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Petras Vaivada (літ.). Visuotinė lietuvių enciklopedija. Mokslo ir enciklopedijų leidybos centras (16 снежня 2013). Праверана 12 лютага 2019.
  • Petras Vaivada (літ.)(недаступная спасылка). Kultūros, meno, mokslo, visuomenės veikėjai. Regionų kultūrinių iniciatyvų centras (18 жніўня 2006). Архівавана з першакрыніцы 6 сакавіка 2016. Праверана 12 лютага 2019.
  • ОЗП