Таўраге
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||
Таўра́ге (літ.: Tauragė, жам. Tauragie, беларуская назва — Таўро́гі[2], нямецкая назва — Таўраген[3], ням.: Tauroggen) — горад на захадзе Літвы, адміністрацыйны цэнтр Таўрагскага павета.
У горадзе развіты харчовая, лёгкая, машынабудаўнічая прамысловасці. Уваходзіць у склад этнаграфічнага рэгіёну Жамойць.
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Паводле легенды назва горада паходзіць ад слоў: тур (літ. tauras) і рог. У даўнія часы людзі, якія збіралі на месцы будучага горада грыбы, знайшлі тут рогі тура.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Упершыню паселишча згадваецца ў 1499 годзе. Уладальнікам Таўрогаў (ст.-бел. Тавроги і Товроги[4]) у пачатку XVI стагоддзя быў шляхціц Барташ, заснавальнік першай у Жамойці школы (у 1507 годзе). Каля 1550 года частка горада перайшла да Мельхіёра Шэмета, які перайшоў у лютэранства. Ён пабудаваў лютэранскую кірху, якая ў 1641 годзе была перабудавана ў каталіцкі касцёл. З 1567 года ў Таўрогах размяшчалася мытня. У XVII стагоддзі горад перайшоў ва ўласнасць Радзівілаў. З 1620 да 1669 года горад быў сядзібай князя Багуслава Радзівіла. У 1687 годзе ўладальніца Таўгораў Людавіка Караліна Радзівіл ажанілася з нямецкім прынцам, і пасля яе смерці горад перайшоў ва ўладанне брандэнбургскага ўладара Фрыдрыха III Гогенцолерна, які з 1701 года стаў Прускім каралём Фрыдрыхам І. Яго стараннямі мясцовы касцёл быў адрамантаваны і зноў пераўтвораны ў лютэранскую кірху.
Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай 1795 года Таўроге трапілі ў склад Расійскай імперыі. Расійская імператрыца Кацярына II падаравала горад свайму фаварыту Платону Зубаву, які потым прадаў яго дзяржаве. 21 чэрвеня 1807 года імператар Аляксандр І падпісаў тут дагавор з Напалеонам, які пацвердзіў пагадненні ў Тулузе. 30 снежня 1812 года ў млыне каля Таўрогаў напалеонаўскі генерал Ханс Ёрк падпісаў канвенцыю аб нейтраліцеце з расійскім генералам Іванам Дыбічам. Згодна з ёй прускі корпус напалеонаўскага войска перастаў падтрымліваць французаў.
У 1836 годзе ў Таўрогах адбыўся вялікі пажар. У 1846 годзе імператар Мікалай I падараваў горад свайму ардынарцу, князю Васільку. У 1864 годзе Таўрогі, праз Коўна, былі злучаны з чыгункай Варшава — Санкт-Пецярбург. У гэты час тут былі пабудаваны цагельня, спіртавы завод і два шпіталі. У 1843 годзе Анарэ дэ Бальзак спыняўся ў Таўрогскім палацы па дарозе ў Санкт-Пецярбург.
У 1909 годзе колькасць насельніцтва павялічылася да 5 000 чалавек.
У час Першай сусветнай вайны ў 1915 годзе горад быў заняты нямецкімі войскамі. У час акупацыі немцы пабудавалі чыгунку да Шаўляў. З 1918 года ў складзе Літвы.
Пасля ўваходу Літвы ў склад СССР Таўрогі сталі памежным горадам і 22 чэрвеня 1941 года ён быў заняты нямецкімі войскамі. У выніку вайны тут было разбурана 80 % пабудоў.
З 1991 года Таўрогі ў складзе адноўленай незалежнай Літоўскай Рэспублікі.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]
|
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Ганна Бродэлэ — латышская пісьменніца.
- Рамігіюс Шымашус (нар. 1974) — літоўскі палітык, эканаміст.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т Resident population by city / town at the beginning of the year — State Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 12 лютага 2023.
- ↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Т. 2 / [складзены і падрыхтаваны да друку ў 2012 г. ; спецыяльны змест распрацавалі: Я. К. Анішчанка і інш.] — 2013 — 1 атлас (347, [4] с.) : каляр., карты, тэкст, іл., паказальнік — ISBN 978-985-508-245-4. С. 34.
- ↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Т. 3 / [рэд. В.Л. Насевіч]. — Мінск: Белкартаграфія, 2016. — 352 с., іл. — ISBN 978-985-508-298-0. С. 80. Таксама часам Таўроген.
- ↑ Спрогіс І. Географический словарь древней Жомойтской земли XVI столѣтия: составленный по 40 актовым книгам Россиенскаго земскаго суда Архивариусом Виленскаго Центральнаго Архива древних актовых книг - губерний Виленской, Ковенской, Гродненской и Минской. — 1888. — С. 234. — 305 с.
- ↑ State Data Agency of Lithuania Праверана 18 лютага 2018.
- ↑ State Data Agency of Lithuania Праверана 2 чэрвеня 2019.
- ↑ а б в Resident population by city / town at the beginning of the year — State Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 19 чэрвеня 2022.
- ↑ https://ternopilcity.gov.ua/about/mista-partneri-ta-pobratimi/
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Taurogi // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XII: Szlurpkiszki — Warłynka (польск.). — Warszawa, 1892. — S. 263.
- Taurogi // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 2: Januszpol — Wola Justowska (польск.). — Warszawa, 1902. — S. 654.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Таўраге