Пячора Руфіньяк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Руфіньяк
фр.: Rouffignac
Уваход у пячору
Каардынаты: 45°00′31,70″ пн. ш. 0°59′15,50″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне Дардонь
Даўжыня 10 км м
Год адкрыцця 1575
Змяшчаючыя пароды Вапняк і крэмень
Руфіньяк (Францыя)
Руфіньяк
Руфіньяк
Катэгорыя на Вікісховішчы

Руфіньяк (фр.: Rouffignac) — пячора з палеалітычным жывапісам. Францыя, Дардонь.

Вельмі моцна разгалінаваная пячора. Агульная працягласць у трох узроўнях каля 10 км. Жывапіс находзіцца на верхнім паверсе, агульная даўжыня якога каля 7 км. Пячора вядомая вельмі даўно, жывапіс — таксама, але да 1956 былі сумненні ў яго старажытнасці. Улетку 1956 Р. Рабер і Ж.-Л. Нуж’е знайшлі тут малюнкі мамантаў, якія сведчаць аб іх палеалітычным узросце. У пячоры працавалі А. Брэйль, Ж.-Л. Нуж’е, А. Леруа-Гуран і інш. Абсалютных датыровак няма.