Пячора Святога Міхаіла
Jump to navigation
Jump to search
Пячора Святога Міхаіла | |
---|---|
англ.: St. Michael's Cave ісп.: Cueva de San Miguel | |
![]() Сталактыты ў пячоры Святога Міхаіла. | |
Каардынаты: 36°07′34″ пн. ш. 5°20′44″ з. д.HGЯO | |
Размяшчэнне | Запаведнік Апер-Рок, Гібралтар |
Глыбіня | 62 м |
Амплітуда | 300 м |
Змяшчаючыя пароды | Вапняк |
Пячора Святога Міхаіла (англ.: St. Michael's Cave, ісп.: Cueva de San Miguel[1]) — найбуйнейшая з больш чым ста пячор Гібралтарскай скалы.
Пячора знаходзіцца на вышыні больш за 300 м над узроўнем мора, вядомая вялікімі сталактытамі і з'яўляецца папулярным турыстычным аб'ектам (да мільёна наведвальнікаў у год)[2]. Пячора мае тры ўваходы, а яе глыбіня дасягае 62 метра.
У 1974 годзе ў пячоры выяўлены сляды знаходжання першабытных людзей. Таксама выяўлены наскальны жывапіс, які адлюстроўвае горных казлоў, зроблены каля 15-20 тыс. гадоў назад.[3] У пазнейшыя часы пячора служыла ваенным умацаваннем.[4] Падчас Другой сусветнай вайны пячора была падрыхтавана пад ваенны шпіталь, аднак яго ўжыванне не спатрэбілася.[5]
Легенды[правіць | правіць зыходнік]
- Доўгі час лічыўся, што пячора бяздонная, з чым звязана адна з самых вядомых легенд Гібралтара. Лічыцца, што пячора з'яўляецца адным канца падземнага тунэля Лей даўжынёй больш за 24 км, які праходзіць пад Гібралтарскім пралівам. Легенда кажа, што варварыйскія макакі прабраліся на Гібралтарскую скалу з Марока менавіта такім чынам[6].
- Гібралтар лічыўся адным з легендарных Геркулесавых слупоў, таксама старажытныя грэкі лічылі, што пячора з'яўляецца варотамі ў пекла[7].
Зноскі
- ↑ Gaspar Cuesta Estévez (2001). "Toponimia bilingüe de Gibraltar: Acercamiento a un problema histórico y sociolingüístico" (in ісп.). Almoraima (25): 443. ISSN 1133-5319.
- ↑ St. Michael´s Cave Gibraltar
- ↑ Cave Art discovered in St. Michael’s Cave
- ↑ Славутасці Гібpалтаpа
- ↑ St. Michael’s Cave — Gibraltar Info
- ↑ Government of Gibraltar - St. Michael's Cave
- ↑ Jackson, William G.F. (1987). "1. Mons Calpe to Djebel Tarik: Prehistory to A.D. 711". The Rock of The Gibraltarians - A History of Gibraltar (Second ed.). London and Toronto: Fairleigh Dickinson University Press. pp. 20–21.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Пячора Святога Міхаіла