Пётр Андрэевіч Кісялёў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пётр Андрэевіч Кісялёў

Пётр Андрэевіч Кісялёў (нар. 2 студзеня 1948 года ў в. Латыгава, Сенненскі раён) — беларускі вучоны ў галіне біяарганічнай хіміі.

Доктар хімічных навук (1990). Прафесар (2003).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1972 годзе скончыў хімічны факультэт універсітэта імя М. Лютэра (г. Гале, Германія). 3 1972 года — у Інстытуце біяарганічнай хіміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (з 1980 года — загадчык лабараторыі). Адначасова з 1994 года — у Міжнародным інстытуце радыёэкалогіі імя А. Д. Сахарава.

У 1976 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю «Хімічныя мадэлі монаоксігеназ» па спецыяльнасці «Хімічная кінетыка і каталіз». У 1990 годзе абараніў доктарскую дысертацыю «Структура, дынаміка і каталітычныя ўласцівасці цытахром Р-450-змяшчаючых мадэльных мембран» па спецыяльнасці «Біяарганічная хімія».

Аўтар навуковых прац па вывучэнні прынцыпаў рэгуляцыі функцыянальнай актыўнасці мембраназвязаных бялкоў і ферментаў. Даследаваў новую разнавіднасць фосфаліпідаў з высокай стымулюючай актыўнасцю ў адносінах да монаоксігеназных ферментных сістэм уласцівасці ізаэнізмаў цытахрому Р-450 чалавека.

Сааўтар навуковых публікацый з вучонымі Германіі, ЗША, Аўстраліі, Фінляндыі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Киселёв Пётр Андреевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. — Минск : БелЭн, 2007. — Т. 4 : Картография-Миноговые. — С. 51-52.
  • Киселёв Пётр Андреевич // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. — Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. — Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. — Кн. 1. — С. 486—487.
  • Кісялёў Пётр Андрэевіч // Памяць: Сенненскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: У. С. Богаў [і інш.]; уклад. С. В. Шайко; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск : Паліграфафармленне, 2003. — С. 540.
  • Кісялёў Пётр Андрэевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мінск : БелЭн, 1999. — Т. 8 : Канто-Кулі. — С. 295.