Пётр Іванавіч Валкадаеў
Пётр Іванавіч Валкадаеў | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 22 лістапада 1911 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 4 лістапада 1973 (61 год) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік |
Мова твораў | руская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды | |
Творы ў Вікікрыніцах |
Пётр Іванавіч Валкадаеў (22 лістапада 1911 в. Кажамякі, Самарская губерня, цяпер Кінель-Чаркаскі раён Самарскай вобласці Расіі — 4 лістапада 1973, Мінск) — беларускі літаратар.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 22 лістапада 1911 года ў в. Кажамякі Самарскай губерні Расійскай імперыі (цяпер — Кінель-Чаркаскі раён Самарскай вобласці Расіі) у сялянскай сям’і. У 1929 годзе стаў працаваць трактарыстам у калгасе. Скончыў літаратурны факультэт Куйбышаўскага педагагічнага інстытута (1936), два гады працаваў дырэктарам сярэдняй школы ў Кінель-Чаркасах.
У 1939 годзе прызваны ў Савецкую Армію. Служыў у якасці інструктара-літаратара дывізіённай газеты «Новый путь». У 1941 годзе ўдзельнічаў у баях на Заходнім фронце, быў кантужаны, у 1942—1944 гадах — у партызанскім атрадзе № 122 на Магілёўшчыне.
Пасля вайны працаваў у рэдакцыях газетаў «Советская Белоруссия», «Настаўніцкая газета», «Сталинская молодежь», карэспандэнтам «Литературной газеты».
Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1949 года[1].
Памёр 4 лістапада 1973 года ў Мінску. Пахаваны на Чыжоўскіх могілках Мінска[1] (сектар 10/1, рад 12, уч. 44)[2].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Пісаў на рускай мове. Першы верш быў надрукаваны ў 1934 годзе ў часопісе «Волжская новь». Аўтар паэмы «Чандра» (1952), зборнікаў вершаў «Родная сторона» (1950), «Зеленая пристань» (1960), «Ливень» (1967), «Далекие сполохи» (1981), кнігі нарысаў «Строители» (1956), «Механізатар Андрэй Худзякоў» (1961), «Поиски квадрата» (1962), «Ветеран» (1963), кніжкі для дзяцей «Егоркины рапорты» (1958) і аповесці «Чей мальчишка?» (1961).
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Ордэн Чырвонай Зоркі;
- медалі.
Зноскі
- ↑ а б Валкадаеў Пётр – Белліт (30 ліпеня 2023). Праверана 23 ліпеня 2024.
- ↑ Брэская — Гарэцкі – Белліт (14 ліпеня 2023). Праверана 23 ліпеня 2024.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Пётр Валкадаеў, Беларускія пісьменнікі: 1917—1990. Мінск: Мастацкая літаратура, 1994. ISBN 5-340-00709-X
- Нарадзіліся 22 лістапада
- Нарадзіліся ў 1911 годзе
- Нарадзіліся ў Расіі
- Памерлі 4 лістапада
- Памерлі ў 1973 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Пахаваныя на Чыжоўскіх могілках
- Выпускнікі Самарскага дзяржаўнага сацыяльна-педагагічнага ўніверсітэта
- Супрацоўнікі і аўтары газеты «Советская Белоруссия»
- Супрацоўнікі газеты «Настаўніцкая газета»
- Супрацоўнікі газеты «Знамя юности»
- Члены Саюза пісьменнікаў СССР
- Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Нарадзіліся 4 лістапада
- Нарадзіліся ў 1973 годзе
- Пісьменнікі Беларусі
- Удзельнікі Другой сусветнай вайны
- Рускамоўныя пісьменнікі