Пётр Мікалаевіч Сіманенка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пётр Мікалаевіч Сіманенка
укр.: Петро Миколайович Симоненко
Дата нараджэння 1 жніўня 1952
Месца нараджэння Сталіна, СССР
Грамадзянства  Украіна
Адукацыя Данецкі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт, Кіеўскі інстытут паліталогіі і сацыяльнага кіравання
Веравызнанне атэізм
Партыя КПСС, СПУ, КПУ
Член у
Род дзейнасці палітык
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пётр Мікалаевіч Сіманенка (1 жніўня 1952, Сталіна, УССР, СССР) — украінскі палітычны і дзяржаўны дзеяч, першы сакратар ЦК КПУ з 1993 па 2022 год, кіраўнік фракцыі КПУ ў Вярхоўнай Радзе II-VII скліканняў. Кандыдат у прэзідэнты Украіны на 4-х выбарах (1999, 2004, 2010, 2014).

19 чэрвеня 1993 года ў Данецку прайшоў устаноўчы з'езд Камуністычнай партыі Украіны, на якім больш за пяцьсот дэлегатаў абралі Сіманенка першым сакратаром ЦК КПУ[1]. Гэтую пасаду ён нязменна займаў да 2022 года. 16 мая 2022 года стала вядома, што рашэнне суда аб забароне КПУ ўступіла ў законную сілу, у выніку чаго Сіманенка перастаў займаць пасаду першага сакратара ЦК КПУ[2].

Зноскі

  1. Пётр Сіманенка: «Коммунисты — это творцы!». - Бізнес (Украіна), 2003/09/22. - № 38 (557)
  2. На Украине окончательно запретили коммунистическую партию