Вярхоўная Рада Украіны
Вярхоўная рада Украіны Верховна Рада України | |
---|---|
IХ скліканне | |
![]() |
|
Тып | |
Тып | аднапалатны парламент |
Кіраўніцтва | |
Старшыня |
Дзмітрый Разумкоў, Слуга народа з 29 жніўня 2019 |
Структура | |
Членаў | 450 |
Фракцыі |
Урад (252)
Падтрымка (22)
Апазіцыя (111)
Іншыя (65)
|
Выбары | |
Апошнія выбары | 21 ліпеня 2019 года |
Зала пасяджэнняў | |
![]() |
|
Будынак Вярхоўнай Рады Украіны, Кіеў, Украіна | |
Сайт | |
rada.gov.ua |
Палітыка — Партал:Палітыка |
Украіна |
![]() Гэты артыкул — частка серыі: |
Палітычная сістэма
|
Вярхоўная Рада Украіны (укр.: Верховна Рада України) — адзіны заканадаўчы орган Украіны. Складаецца з 450 дэпутатаў. Тэрмін паўнамоцтваў — 5 гадоў.
Назва[правіць | правіць зыходнік]
Значэнне слова «рада» ва ўкраінскай мове супадае са значэннем аналагічнага слова ў беларускай мове (рада) і адсылае да казачых рад (Пераяслаўская рада). У савецкі час вышэйшы заканадаўчы орган Украінскай ССР называўся на беларускай мове як Вярхоўны Савет. Пасля атрымання Украінай незалежнасці ў жніўні 1991 года, у беларускай мове атрымала распаўсюджванне назва Вярхоўная Рада. Пасля прыняцця 28 чэрвеня 1996 года Канстытуцыі Украіны, парламент дзяржавы стаў афіцыйна называцца — «Вярхоўная Рада Украіны».
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Непасрэдным канстытуцыйным папярэднікам Вярхоўнай Рады Украіны быў Вярхоўны Савет Украінскай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. Першы ўкраінскі савецкі парламент быў скліканы ў 1938 годзе. Вярхоўны Савет УССР абіраўся грамадзянамі рэспублікі на аснове ўсеагульнага, роўнага і прамога права. За ўсю гісторыю Вярхоўны Савет склікаўся 11 разоў. Колькасць дэпутатаў складала 650 чалавек, а пасля 1989 года была скарочана да 450. Тэрмін паўнамоцтваў быў 4 гады. Апошнія выбары ў Вярхоўны Савет УССР ва ўмовах існавання Савецкага Саюза адбыліся ў 1990 годзе.
Парламенцкія выбары[правіць | правіць зыходнік]
З 2012 года ва Украіне дзейнічае змешаная сістэма абрання дэпутатаў. Палова дэпутатаў (225) абіраецца па спісу тых партый, якія здолелі атрымаць на выбарах паказчык вышэй за 5 працэнтаў, іншая палова — па мажарытарных акругах, дзе перамагае той, хто атрымаў больш, чым іншы кандыдат. Да 1998 года была мажарытарная сістэма, ў 1998—2005 — змешаная (50 на 50), а ў 2006—2012 — прапарцыйная.
Старшыні парламента[правіць | правіць зыходнік]
Фракцыі[правіць | правіць зыходнік]
У Вярхоўнай Радзе 8 склікання існуюць 6 фракцый:
- Блок Пятра Парашэнкі — 144 мандаты
- Народны Фронт — 82 мандаты
- Апазіцыйны блок — 42 мандаты
- Самапомач — 30 мандатаў
- Радыкальная партыя — 21 мандаты
- Бацькаўшчына — 18 мандатаў
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вярхоўная Рада Украіны
- Афіцыйная старонка
- Verkhovna Rada