Перайсці да зместу

Пётр Орса

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пётр Орса
Дата нараджэння 21 чэрвеня 1898(1898-06-21)
Месца нараджэння
Дата смерці 13 мая 1990(1990-05-13) (91 год)
Месца смерці
Месца пахавання

Пётр Орса (21 чэрвеня 1898, Нягневічы, Навагрудскі павет, Мінская губерня, Расійская імперыя13 мая 1990, ЗША) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч, брат Аляксандра Орсы.

Скончыў агранамічны факультэт у Празе. Пасля атрымання дыплому вярнуўся дадому і арганізаваў кааператыўную ферму ў Наваградскім павеце[1]. У заходнебеларускі перыяд працаваў у галіне малочнай гаспадаркі - загадчык мяснога і малочнага аддзелаў ЦГА ў Баранавічах. Пастановай № 3 Беларускай цэнтральнай радзе (БЦР) ад 24 студзеня 1943 г. быў прызначаны кіраўніком ў новаствораны аддзел зямельных пытанняў[2]. Пазней, узначальваў аддзел сельскай гаспадаркі БЦР.

З лета 1944 г. — на эміграцыі ў нацысцкай Германіі; з лютага 1945 г. у складзе вялікай групы беларусаў пераехаў у г. Гёкстэр (Брытанская зона акупацыі Германіі).[3] Браў удзел у берлінскіх пленумах БЦР. Знаходзіўся ў шэрагах абаронцаў БЦР, у той час як ягоны брат Аляксандр заўсёды быў палкім прыхільнікам Рады БНР. Трэба адзначыць, што вывазу на прымусовыя працы не былі застрахаваныя радныя БЦР. Адзін з такіх выпадкаў адбыўся з П. Орсай:

" У міжчасе забесьпячэньнем належнымі дакумэнтамі пачалі займацца нямецкія ўлады, якім падлягалі справы ўсходніх работнікаў. Між іншым выклікалі да сябе пана БЦРады Пятра Орсу, павесілі яму на шыю знак усходніх работнікаў (літара «О») ды парадкаваны нумар і сфатаграфавалі, сказаўшы прыйсьці на наступны дзень па гатовы дакумэнт "

[4]

24 верасня 1945 г. удзельнічаў у пасяджэнні XI Пленума БЦР у Эшэрсбэкене, на якім было прынята рашэнне часова прыпыніць дзейнасць БЦР. На аднаўленчым XII Пленуме БЦР у Эльвангене быў абраны радным БЦР. У канцы 1940-х, дзякуючы саўт-рыверскаму аддзелу Злучанага беларуска-амерыканскага дапамаговага камітэту (ЗБАДК) і асабіста Б. Кіту[5], пераехаў у ЗША, і пасяліўся ў Саўт-Рыверы. З сакавіка 1953 па пачатак верасня 1954 гг. — сакратар дзяржаўнага кантролю Калегіі (ураду) БЦР. З 1955 г. працаваў галоўным скарбнікам Беларускага нацыянальнага фонду, у функцыі якога ўваходзіла збор сродкаў і матэрыяльнае забеспячэнне грамадскай працы. Належаў да Беларускага кангрэсавага камітэту Амерыкі, і з 23 кастрычніка 1960 г. быў скарбнікам БККА. Належаў да Амерыканскіх прыхільнікаў БЦР. З'яўляўся членам парафіі Св. Еўфрасінні Полацкай.

Пахаваны паводле яго жадання на Беларускіх могілках у Іст-Брансуіку, побач з магілай брата А. Орсы.

  • Як даглядаць жарабят // Беларускі календар на 1932 г. Вільня: Бел. Цэнтрасаюз, 1932. С. 79-80.

Зноскі

  1. Юрэвіч, Л. Вітаўт Тумаш як біёграф сучаснікаў // Юрэвіч, Л. Жанры / Лявон Юрэвіч; [навук. рэд. Н. Гардзіенка]. — Мн.: Кнігазбор, 2013. — 523, [2] с. — С. 227. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны; Кн. 21). — ISBN 978-985-7057-28-3
  2. За дзяржаўную незалежнасць Беларусі (For national independence of Byelorussia): дакуманты і матар'ялы, сабраныя і падрыхтаваныя для публікацыі І. Касяком, прагледжаныя і апрабаваныя для друку камісіяй Беларускай Цэнтральнай Рады пад кіраўніцтвам праф. Р. Астроўскага. — Лёндан: выданьне Беларускай цэнтральнай рады, 1960. — 198 с. — С. 86.
  3. Галяк, Л. Успаміны... — С. 172.
  4. Галяк, Л. Успаміны: У 2 кн. / Леанід Галяк. — ., . — С. 19.
  5. Барыс Кіт: Мае ўспаміны / Запісаў А. Адзінец // Гардзіенка, А. Беларускі кангрэсавы камітэт Амерыкі (БККА) / Алег Гардзіенка; БІНІМ. — Смаленск: [б. в.], 2009. — 423 с., [6] л. іл. — С. 265. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны; Кн. 16).
  • Гардзіенка, А. Беларуская Цэнтральная Рада: стварэнне, дзейнасць, заняпад, 1943—1995 / Алег Гардзіенка; БІНІМ; [прадмова В. Кіпеля, Я. Запрудніка]. — Мн.: Кнігазбор, 2016. — 478 с., [4] л. іл. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны; Кн. 29). — С. 439. — ISBN 978-985-7144-02-0.