Беларускі кангрэсавы камітэт Амерыкі
Выгляд
Беларускі кангрэсавы камітэт Амерыкі (БККА) — грамадская арганізацыя беларусаў у ЗША. Каардынуе работу беларускіх згуртаванняў, якія прытрымліваюцца палітычнай платформы Беларускай цэнтральнай рады.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Беларускі кангрэсавы камітэт Амерыкі створаны 11 лютага 1951 года ў г. Саўт-Рывер (штат Нью-Джэрсі) як выканаўчы орган Кангрэса беларусаў Амерыкі. Сярод задачаў БККА былі: каардынацыя працы беларускіх арганізацый у ЗША, выступленні ад іх імя перад амерыканскімі палітычнымі і грамадскімі, а таксама міжнароднымі арганізацыямі. Першым старшынёй БККА стаў Мікалай Шчорс.
Камітэт збірае і распаўсюджвае інфармацыю на надзённыя беларускія тэмы. Выдае і распаўсюджвае часопіс «Беларуская думка».
Старшыні
[правіць | правіць зыходнік]- Мікалай Шчорс (11.2.1951—30.6.1957)
- Іван Касяк (30.6.1957—13.3.1989)
- Расціслаў Завістовіч (2.6.1990—20.12.2000)
- Роберт Цупрык (2001—2021)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гардзіенка А. Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі (БККА) / Алег Гардзіенка. — Смаленск, 2009. — 428 с. — (БІНІМ; Бібліятэка Бацькаўшчыны, Кніга 16).
- Ляднёва А. Беларускі кангрэсавы камітэт Амерыкі // БелЭн у 18 т. Т. 2. — Мн., 1996.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі Архівавана 24 студзеня 2018. на сайце Kamunikat.org