Пётр Міхайлавіч Розынка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Пётр Разынка)
Пётр Міхайлавіч Розынка
Нараджэнне 25 верасня 1942(1942-09-25) (81 год)
Адукацыя
Месца працы
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга

Пётр Міхайлавіч Розынка (нар. 25 верасня 1942, в. Логавінцы Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці) — сельскагаспадарчы работнік, дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Працоўную дзейнасць пачаў у 1958 годзе ў калгасе «Сцяг Перамогі» рахункаводам трактарнай брыгады. У 1965 годзе скончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут.

У 1965—1966 гадах служыў у Савецкай Арміі. У 1966—1969 гадах працаваў выкладчыкам Клімавіцкага ветэрынарнага тэхнікума. У 1969—1974 гадах — старшы ветэрынарны ўрач Пастаўскай ветстанцыі, асістэнт кафедры хірургіі Віцебскага ветэрынарнага інстытута, намеснік начальніка Пастаўскай райветстанцыі, галоўны ветэрынарны ўрач Пастаўскага раёна. У 1974—1983 гадах — намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі Пастаўскага райвыканкама. 3 сакавіка 1983 года — старшыня калгаса імя Мічурына Пастаўскага раёна.

У 1995—1996 гадах — дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, з лістапада 1996 года — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, член Пастаяннай камісіі па аграрных пытаннях.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалямі[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Розынка, П. Пакінем нашчадкам прыгожай зямлю / П. Розынка // Пастаўскi край. — 2005. — 4 чэрв. — С. 3.
  • Розынка Пётр Міхайлавіч // Памяць: Пастаўскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. К. Кісялёў [і інш.]; уклад.: К. І. Козак, А. І. Кузняцоў; рэд.-склад. Г. К. Кісялёў; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск : Белта, 2001. — С. 511.