Юнькаўскі сельсавет

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Юнькаўскі сельсавет
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Пастаўскі раён
Уключае 56 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Юнькі
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2009) 1 052
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 2

Ю́нькаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок Юнькі.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Юнкаўскі сельсавет у складзе Пастаўскага раёна Вілейскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Юнкі. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Навасёлкаўскага 1-га сельсавета[1]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Віцебскай вобласці. 27 верасня 1992 года ў склад Лукашоўскага сельсавета перададзены 35 населеных пунктаў, наўзамен з Лукашоўскага сельсавета перададзены 14 населеных пунктаў. 24 жніўня 1992 года ў склад сельсавета з Курапольскага сельсавета перададзены 16 населеных пунктаў. У 1990-я гады сельсавет перайменаваны ў Юнькаўскі сельсавет. 26 верасня 2002 года ў склад Курапольскага сельсавета перададзены 17 населеных пунктаў. 10 кастрычніка 2013 года да сельсавета далучана частка скасаванага Шыркаўскага сельсавета (12 вёсак: Аўласы, Дзеравянкі, Доўжа, Споры Вялікія, Кашыцы, Ліпнікі, Макараўцы, Рамелькі, Салаўі, Сіманькі, Шыркі, Яцавічы)[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (44 населеныя пункты) — 1052 чалавекі[3], з іх 83,2 % — беларусы, 12,8 % — рускія, 1,5 % — палякі[4].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Решение Витебского областного Совета депутатов от 10 октября 2013 г. № 292 Об изменении административно-территориального устройства некоторых районов Витебской области
  3. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.