Пётр Захаравіч Савачкін

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Пётр Савачкін)
Jump to navigation Jump to search
Пётр Захаравіч Савачкін
Дата нараджэння 24 чэрвеня (7 ліпеня) 1911
Месца нараджэння
Дата смерці 11 лістапада 1975(1975-11-11) (64 гады)
Грамадзянства
Род дзейнасці настаўнік, выкладчык, гісторык
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук (1953)
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Айчыннай вайны II ступені ордэн Чырвонай Зоркі

Пётр Захаравіч Савачкін (11 чэрвеня 1911, в. Родзіна, Лёзненскі раён, Віцебская вобласць — 13 лістапада 1975) — беларускі гісторык, дэкан гістарычнага факультэта БДУ (1955—1973).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Віцебскае педагагічнае вучылішча (1931), працаваў настаўнікам. У 1935 паступіў на гістарычны факультэт БДУ, які скончыў у 1940 з адзнакай. У 1940—1946 служыў у Чырвонай Арміі, з 22.6.1941 па май 1945 у дзеючай арміі на розных франтах. Служыў у разведцы[1].

У 1946 дэмабілізаваны, паступіў у аспірантуру БДУ па кафедры гісторыі СССР, дзе вучыўся да 1949 г. У 1949—1955 працаваў старшым выкладчыкам кафедры гісторыі СССР, у 1953 абараніў кандыдацкую дысертацыю. У 1950—1955 працаваў загадчыкам кафедры, намеснікам дырэктара па вучэбнай і навуковай рабоце Мінскай школы прафруху ВЦСПС, сумяшчаючы з выкладчыцкай працай у БДУ. У 1955 быў прызначаны дэканам гістарычнага факультэта БДУ, неаднаразова перавыбіраўся на гэту пасаду. Адначасова з’яўляўся загадчыкам кафедры гісторыі СССР. Пакінуў пасаду дэкана 1 мая 1973 г.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Кірункі навуковай дзейнасці: устанаўленне савецкай улады ў заходнім абласцях Беларусі.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Быў жанаты, меў трох дачок: Наталлю, Алену і Ірыну.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Арлоў У. Полацкі вецер…

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Савачкін Пётр Захаравіч // Галерея «Деканы факультета» / Исторический факультет БГУ — Официальная страница. Эл.ресурс hist.bsu.by
  • Арлоў У. Полацкі вецер. Спроба раньніх мемуараў // Дзеяслоў. № 1-2 (20-21).