Перайсці да зместу

Пётр Яўсеевіч Гаро

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пётр Яўсеевіч Гаро
Дата нараджэння 21 снежня 1910(1910-12-21)
Месца нараджэння
Дата смерці не раней за 1970
Род войскаў партызаны

Пётр Яўсеевіч Гаро (21 снежня 1910, в. Майск, Крупскі раён —) — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Магілёўскай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны[1].

З 1928 на савецкай працы. З 1933 у Чырвонай Арміі. Удзельнік вызвалення Заходняй Беларусі ў 1939. У перыяд Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнік абароны Гродна. У партызанах са жніўня 1941: камандзір групы, палітрук роты, камісар атрада, з кастрычніка 1943 — 61-й партызанскай брыгады, у снежні 1943 — ліпені 1944 — 200-га партызанскага атрада[1].

У 1946-70 на савецкай і партыйнай працы ў Мінску[1].

Зноскі

  1. а б в Гаро Пётр Евсеевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 139. — 737 с.