Перайсці да зместу

Півашунай

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Півашунай
літ.: Pivašiūnai
Герб
Герб
Касцёл
Касцёл
Краіна
Павет
Раён
Сянюнія
Каардынаты
Ранейшыя назвы
Півашуны
Насельніцтва
  • 301 чал. (2001)
Часавы пояс
Півашунай на карце Літвы
Півашунай (Літва)
Півашунай

Півашу́най[1] (літ.: Pivašiūnai, традыцыйная беларуская назва — Півашуны) — вёска ў Алітускім раёне Алітускага павета Літвы. Уваходзіць у склад Півашунайскай сянюніі. Размешчана на беразе возера Ільгіс[ru], за 19 км на захад ад Варэны. Насельніцтва на 2001 год — 292 чалавекі.

Ян Клоцкі

Вялікае Княства Літоўскае

[правіць | правіць зыходнік]

Першы пісьмовы ўспамін пра Півашуны датуецца 1608 годам. У гэты час яны ўваходзілі ў склад Троцкага павета Троцкага ваяводства.

У 1639 годзе Ян Клоцкі перадаў Півашуны Троцкаму кляштару бенедыкцінаў. У 1648 годзе тут быў пабудаваны касцёл.

Пад уладай Расійскай імперыі

[правіць | правіць зыходнік]

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Півашуны апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Троцкім павеце Віленскай губерні.

На 1859 год у Півашунах было 10 будынкаў.

Пасля польска-літоўскіх баёў і падпісання пагаднення паміж міжваеннай Польскай Рэспублікай і Літвой у 1919 годзе Півашуны апынуліся ў складзе Літвы. У часы Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 года мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Рэйха.

  • XIX стагоддзе: 1859 год — 87 чал.[2]
  • XXI стагоддзе: 2001 год — 292 чал.
Капліца
  • Капліца (1853)
  • Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (1825)

Зноскі