Араны
| Горад | |||||
| Араны | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| літ.: Varėna | |||||
|
|||||
| 54°13′00″ пн. ш. 24°34′00″ у. д.HGЯO | |||||
| Краіна |
|
||||
| Павет | Алітускі | ||||
| Раён | Аранскі | ||||
| Гісторыя і геаграфія | |||||
| Першая згадка | 1413 | ||||
| Вышыня цэнтра | 136 м і 123 м | ||||
| Часавы пояс | UTC+2, летам UTC+3 | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Насельніцтва |
|
||||
| Афіцыйная мова | літоўская мова | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Паштовы індэкс | LT-65001 | ||||
| varena.lt | |||||
| Паказаць/схаваць карты | |||||
Араны[2], часам Варэна (літ.: Varėna) — горад у Літве, адміністрацыйны цэнтр Аранскага раёна Аліцкага павета. Горад размешчаны ў гістарычнай вобласці Дзукія. Знаходзіцца на раце Аране за 81 км ад Вільні.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]
Араны ўпершыню ўпамінаюцца ў пісьмовых крыніцах у 1413 годзе, таксама згадвалася назва Вараны і Вараніі[3].
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Араны абвешчаны часткай Беларускай Народнай Рэспублікі[2]. У 1920 годзе яны апынуліся ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 годзе — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе сталі цэнтрам гміны Віленскага павета Віленскага ваяводства. З 1939 года, пасля акупацыі Заходняй Беларусі савецкімі войскамі ў выніку заходняга паходу Чырвонай арміі і ўваходу Літвы ў СССР горад быў перададзены Літоўскай ССР.
Араны атрымалі статус горада ў 1946 годзе, а з 1950 года сталі раённым цэнтрам Літоўскай ССР. У 1969 годзе гораду быў нададзены герб, але з 1970 года ён быў забаронены савецкімі ўладамі, адноўлены ў 1994 годзе.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальны склад
[правіць | правіць зыходнік]Паводле даных перапісу 2021 года, нацыянальны склад горада быў наступным[7]:
| Нацыянальнасць | Колькасць (чал.) | Доля (%) |
|---|---|---|
| Усяго | 8 202 | 100,00 |
| Літоўцы | 7 429 | 90,58 |
| Палякі | 459 | 5,60 |
| Рускія | 124 | 1,51 |
| Беларусы | 65 | 0,79 |
| Украінцы | 20 | 0,24 |
| Іншыя | 32 | 0,39 |
| Не ўказалі | 78 | 0,95 |
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Феафіл Іванавіч Анісовіч (1911—1988) — беларускі мастак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, афарміцель.
- Мікалоюс Чурлёніс (1875—1911) — літоўскі кампазітар і мастак
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 Resident population by city / town at the beginning of the year — State Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 12 лютага 2023.
- 1 2 Вялікі гістарычны атлас Беларусі : [у 4 т.] (бел.) / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія» ; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: Белкартаграфія, 2018. — Т. 4 / [складзены і падрыхтаваны да друку Рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам «Белкартаграфія» ў 2018 г. ; спецыяльны змест распрацавалі: Н. Г. Балтрушэвіч і інш.]. — 268, [3] с. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-508-476-2. С. 19.
- ↑ SgKP 1886, s. 571.
- ↑ State Data Agency of Lithuania Праверана 18 лютага 2018.
- ↑ State Data Agency of Lithuania Праверана 2 чэрвеня 2019.
- 1 2 3 Resident population by city / town at the beginning of the year — State Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 19 чэрвеня 2022.
- ↑ Urban areas population by largest ethnic group. osp.stat.gov.lt. Праверана 29 сакавіка 2026.
- ↑ https://bartoszyce.pl/strona-3700-miasta_partnerskie.html
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Яўген Анішчанка. Вялікае Княства Літоўскае ў сярэдзіне XVIII ст. (карта) // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 28—29. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
- Orany // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VII: Netrebka — Perepiat (польск.). — Warszawa, 1886. — S. 571.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Араны
