Пірын
Выгляд
|
Пірын
|
|
|---|---|
| Геаграфічнае становішча | |
| Тып | масіў |
| Краіна | |
| 41°46′40″ пн. ш. 23°24′00″ у. д.HGЯO | |
| Памеры | |
| Плошча | 1 210 км² |
| Даўжыня | 75 км |
| Шырыня | 40 км |
| Найвышэйшы пункт | |
| Найвышэйшы пункт | Віхрэн |
| Вышыня | 2914 м |
| Геалогія | |
| Горныя пароды | граніт і мармур |
| Перыяд утварэння | палеагенавы перыяд |

Пірын (балг.: Пири́н) — горны масіў, размешчаны на паўднёвым захадзе Балгарыі, пралягае паміж рэкамі Струма і Места. Даўжыня масіва каля 75 км, найвышэйшая вяршыня — гара Віхрэн (2914 м.). Пірын — адзін з найвышэйшых горных хрыбтоў у Балгарыі, ён уключае ў сябе 45 вяршынь вышынёй 2600 м і вышэй. Горы займаюць плошчу, роўную прыблізна 1210 км². Горы Пірына складаюць пераважна граніт і мармур. Клімат у Пірыне высакагорны з міжземнаморскім уплывам і перавагай заходніх і паўднёва-заходніх вятроў. 3 кліматычныя поясы — нізкагор’е (да 1000 м н.у.м), сярэднегор’е (ад 1000 да 1600 м) і высакагор’е (вышэй 1600 м). Ападкаў выпадае 600—1000 мм у год, самая вялікая колькасць ападкаў выпадае ў лістападзе-снежні. Узімку моцныя снегапады.
