Пірынская Македонія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пірынская Македонія як частка гістарычнага рэгіёна Македонія

Пі́рынская Македонія (Усходняя Македонія, або Балгарская Македонія) — вобласць на паўднёвым захадзе Балгарыі, якая ўключае горны масіў Пірын, суседнія даліны рэк Струма і Места і частку Радопскіх гор, Рылы, Славянкі, Бяласіцы, Ограждзена і Малешаўскіх гор.

Большая частка гэтай тэрыторыі размешчана на тэрыторыі цяперашняй Благоеўградскай вобласці, невялікая частка вобласці каля сяла Баракава - у Кюстэндзілскай вобласці.

Вобласць Пірынская Македонія ўвайшла ў склад Балгарыі пасля Першай Балканскай вайны 1912 года.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]