П’езаэлектрычны эфект

П'езаэлектрычны эфект — эфект узнікнення палярызацыі дыэлектрыка пад уздзеяннем механічных напружанняў (прамы п'езаэлектрычны эфект). Існуе і адваротны п'езаэлектрычны эфект — узнікненне механічных дэфармацый пад уздзеяннем электрычнага поля.
Прамы і адваротны п'езаэлектрычныя эфекты назіраюцца ў адных і тых жа крышталях — п'езаэлектрыках. Прамы эфект адкрыты братамі Жакам і П'ерам Кюры ў 1880 г.[1] Адваротны эфект быў прадбачаны ў 1881 г. Ліпманам на аснове тэрмадынамічных меркаванняў і ў тым жа годзе эксперыментальна пацверджаны братамі Кюры.
П'езаэфект нельга блытаць з электрастрыкцыяй. У адрозненні ад электрастрыкцыі, прамы п'езаэфект назіраецца толькі ў крышталях без цэнтру сіметрыі. Хоць у класе 432 кубічнай сінгоніі няма цэнтру сіметрыі, п'езаэлектрычнасць у ім таксама немагчыма. Такім чынам, п'езафект можа назірацца ў дыэлектрычных крышталяў, якія належаць толькі да аднаго з 20 класаў кропкавых груп.
Ужыванне п'езэфекту ў тэхніцы[правіць | правіць зыходнік]
Прамы п'езаэфект ужываецца:
- у запальнічках, для атрымання высокага напружання на разрадніку да іскравога прабою паветра;
- у датчыках у якасці адчувальнага да фізічнага ўздзеяння элемента (чым больш сіла, тым вышэй напружанне на кантактах), напрыклад, у сілавымяральных датчыках і датчыках ціску вадкасцяў і газаў;
- у якасці адчувальнага элемента ў мікрафонах, гідрафонах, галоўках гуказдымальніка электрафонаў, прыёмных элементаў санараў;
- у кантактным п'езэлектрычным выбухоўніку (напрыклад да стрэлаў РПГ-7).
Адваротны п'езаэлектрычны эфект ужываецца:
- у п'езавыпраменьвальніках гуку ў паветра (эфектыўныя на высокіх частотах і маюць дробныя габарыты, такія напрыклад усталёўваюцца ў музычныя паштоўкі, разнастайныя апавяшчальнікі ў бытавых прыладах ад наручных гадзіннікаў да рознай кухоннай тэхнікі), ультрагукавых выпраменьвальніках;
- у выпраменьвальніках гідралакатараў (санарах);
- у сістэмах звышдакладнага пазіцыянавання, напрыклад у сістэме пазіцыянавання іглы ў сканавальынм тунэльным мікраскопе ці ў пазіцыянеры зрушэння галоўкі цвёрдага дыску[2];
- для падачы чарнілаў у струменевых прынтарах, якія друкуюць сальвентнымі чарніламі;
- у п'езаэлектрычных рухавіках;
- у адаптыўнай оптыцы, для выгібу адлюстроўнай паверхні дэфармавальнага люстэрка.
Прамы і адваротны эфект адначасова ўжываецца:
- у кварцавых рэзанатарах, якія таксама ўжываюцца як эталон частаты;
- у п'езатрансфарматарах для вымярэння напружання высокай частаты.
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі
- ↑ Иоффе АФ (1956). "Пьер Кюри". УФН 58 (4): 572-9. http://ufn.ru/ru/articles/1956/4/a.
- ↑ Development of Piezoelectric Microactuator for HDD Head(англ.) . Архівавана з першакрыніцы 2 чэрвеня 2012. Праверана 12 лютага 2012.