Перайсці да зместу

П’ер Кюры

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
П’ер Кюры
фр.: Pierre Curie
Дата нараджэння 15 мая 1859(1859-05-15)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 19 красавіка 1906(1906-04-19)[1][2][…] (46 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Эжэн Кюры[d]
Маці Sophie-Claire Depouilly[d]
Жонка Марыя Кюры[7]
Дзеці Ірэн Жаліё-Кюры[8] і Ève Curie[d]
Род дзейнасці фізік, хімік, выкладчык універсітэта, вучоны-ядзершчык
Навуковая сфера фізіка, хімія[9], крышталяграфія[9], магнетызм[9], п'езаэлектрычны эфект[9] і радыяактыўнасць[9]
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Габрыэль Ліпман[10]
Вядомыя вучні Поль Ланжэвен
Член у
Прэміі
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

П’ер Кюры (фр.: Pierre Curie; 15 мая 1859(1859-05-15)[1][2][…], Парыж[3][4] — 19 красавіка 1906(1906-04-19)[1][2][…], Парыж[3][5][…]) — французскі фізік, адзін з першых даследчыкаў радыеактыўнасці, член Французскай Акадэміі навук, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (разам з Антуанам Бекерэлем і Марыяй Складоўскай-Кюры — 1903). Аўтар закона Кюры.

Скончыў Парыжскі ўніверсітэт у 1877 годзе, дзе і працаваў у 1878—83 гадах і з 1904 года (прафесар), у 1883—1904 гадах — у Школе фізікі і хіміі. Навуковыя працы па фізіцы крышталёў, магнетызме і радыеактыўнасці. Разам з братам Жакам Кюры адкрыў з’яву п’езаэлектрычнасці (1880), у 1884—95 гадах выканаў шэраг даследаванняў па сіметрыі крышталёў і магнітных уласцівасцях рэчываў (Закон Кюры — Вейса, закон Кюры, пункт Кюры). З жонкай Марыяй Складоўскай-Кюры адкрыў хімічныя элементы палоній і радый у 1898 годзе, даследаваў уласцівасці радыеактыўных рэчываў і дзеянне радыеактыўнага выпрамянення. У іх гонар названы адзінка актыўнасці радыеактыўных ізатопаў кюры і хімичны элемент кюрый.

  1. 1 2 3 4 Pierre Curie // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 3 4 Pierre Curie // Brockhaus Enzyklopädie — F.A. Brockhaus, 1796.
  3. 1 2 3 4 Кюри Пьер // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. 1 2 Store norske leksikon — 1978. — ISSN 2464-1480 Праверана 18 кастрычніка 2026.
  5. 1 2 http://www.funtrivia.com/en/subtopics/Scientists-are-Human-Too-293162.html
  6. ↑ TV.com — 2005.
  7. ↑ https://books.google.com/books?id=bteAVVwkeUIC&pg=PA106
  8. ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118677527 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016. Праверана 5 лістапада 2026.
  9. 1 2 3 4 5 Národní autority České republiky Праверана 22 сакавіка 2025.
  10. ↑ Матэматычная генеалогія — 1997. Праверана 9 жніўня 2018.