Перайсці да зместу

Рабен Рэнучы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рабен Рэнучы
Род дзейнасці кінаакцёр, кінарэжысёр, тэлеакцёр, сцэнарыст
Дата нараджэння 11 ліпеня 1956(1956-07-11)[1][2][…] (68 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
камандор ордэна Мастацтваў і літаратуры кавалер ордэна Ганаровага Легіёна
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Рабен Рэнучы (фр. Robin Renucci; нар. 11 ліпеня 1956, Ле-Крозо) — французскі акцёр і рэжысёр.

Сын жандара паліцыі Луі Рабена і швачкі Палет Рэнучы. Яго бацька бургундскага паходжання, а маці родам з Корсікі. Дзяцінства будучага акцёра прайшло ў Ёне.

Вучыўся ў Вышэйшай нацыянальнай кансерваторыі драматычнага мастацтва ў Парыжы.

У 1981 годзе дэбютаваў у драме Мішэля Дэвіля «Глыбокія воды». У першай палове 80-х ён таксама адзначыўся яркімі ролямі ў фільмах «Запрашэнне ў падарожжа», «Адрынутыя» і «Форт Саган». У 1985 годзе за ролю Фортсера, маладога крытыка мастацтва і мізантропа, у фільме Жана-Шарля Такела «Лесвіца С» Рэнучы быў удастоены намінацыі на прэмію «Сезар» за лепшую мужчынскую ролю, але саступіў узнагароду Крыстаферу Ламберту.

У 1998 годзе Робен Рэнучы ўпершыню паспрабаваў сябе ў рэжысуры. Яго дэбют — фільм «Жонка аднаго чалавека» паводле сцэнарыя Жакі Фрыжман.

Зноскі

  1. Robin Renucci // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Robin Renucci // Babelio — 2007.
  3. Who's Who in FranceParis: 1953. — ISSN 0083-9531; 2275-0908