Рабочая мысль

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

«Рабочая мысль»газета, орган Гомельскай арганізацыі РСДРП. Выдавалася з 21 чэрвеня па 1 снежня 1917 г. у Гомелі штодзёна на рускай мове. Рэдактары П. М. Сеўрук, І. Г. Карасёва, Я. Б. Няхамкіна.

Змяшчала матэрыялы Усерасійскага з'езда Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў, Аб'яднаўчага з'езда РСДРП, гарадскіх партыйных канферэнцый, пасяджэнняў Гомельскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў, дзейнасці прафсаюзаў, агляды мясцовай і цэнтральнай прэсы. Акрамя матэрыялаў палітычнага і прафсаюзнага кшталту публікавала артыкулы пра гарадское жыццё, рэкламу, аб'явы, тэлеграмы Петраградскага тэлеграфнага агенцтва, зводкі з франтоў і інш. У час выбараў у гарадскую думу змяшчала спісы кандыдатаў сацыялістычнага блоку, агітавала за іх абранне. Прапагандавала праграмныя палажэнні РСДРП, вяла ідэйную барацьбу з бальшавікамі, выступала за стварэнне аднароднага сацыялістычнага ўрада. Крытычна ставілася да дэкрэтаў аб міры, зямлі і інш.

Выйшла 135 нумароў. З-за недахопу фінансаў спыніла сваё існаванне.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]