Рагозенскі сярэбраны скарб

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Рагозенскі срэбраны скарб — калекцыя срэбранага посуда старажытнафракійскай эпохі (канец V — пачатак IV стагоддзя да нашай эры), знойдзеная ў балгарскай вёсцы Рагозен.

Гісторыя знаходкі[правіць | правіць зыходнік]

Блюда з рагозенскага скарба

Восенню 1985 года, трактарыст-ветэран Іван Саваў з вёскі Рагозен, падчас капання на сваім гародзе арашальную канаву, наткнуўся на збан. Працягнуўшы капаць далей, ён і яго жонка выцягнулі з зямлі яшчэ 64 пацямнеўшых ад часа і бляшаных па выгляду рэчаў (збаны, чашы, блюды). Вырашыўшы, што гэта рэчы царкоўнага абіходу, сяляне аднеслі знаходку ў хату, і паведаміўшы всяковаму старасце (кмету) працягнулі працу на гародзе.

Кмет патэлефанаваў у акружны цэнтр Врацу у Гістарычны музей. прыехалі археолагі і нечакана знайшлі яшчэ адну яму, у якой было яшчэ 100 пасудзін. Такім чынам у скарбе было 165 рэчаў з срэбра агульнай вагой 20 кг. Гэта былі фіалы, 54 збана и 3 звычайныя чашы. Усе яны былі упрыгожаны гравіроўкай, а на асобных мелісь упрыгожванні ў выглядзе зялатых пялёсткаў.

Гістарычнае значэнне[правіць | правіць зыходнік]

Збан з Рагозенскага скарба

Археолагі лічаць, што скарб з'яўляецца прыватнай калекцыяй, якую напрацягу мінімум паўстагоддзя збіраў нейкая мясцовая шляхетная сям'я. Закпана прыблізна ў канцы IV стагоддзя да нашай эры.

Ва ўпрыгожванні і выпрацоўцы пасудзін выкарыстоўваюцца разнастайныя матывы, характэрныя для розных перыядаў IV стагоддзя да н. э.Мяняюцца па чарзе геаметрычныя фігуры: раслінныя элементы — галіны дрэў, ружовыя парасткі, кветкі лотасу, жалуды; выявы жывёл — фанатстычных (крылатыя львы-грыфоны, крылатыя коні — пегасы, крылатыя казлы) і рэалістычных (сабакі, пантэры, птушкі, гіпапатамы). На адным з фіялаў — вергодна грэчаскім па паходжанні — адлюстраваны Геракл і афінская жрыца Аўга. Адна з неразгаданых міфалагічных сцэн — дзве калясніцы, пазапраганых у чацьвёркі крылатых коней з жанчынамі-вознікамі ў доўгіх вопратках, якія развяваюцца.

Вельмі важная для гістарычнай навукі выява фракійскай Вялікай Багіні, якую нават старажытныя грэкі ўшаноўвалі пад імянем Бендыда. Яна адлюстравана як магутная вершніца вярхом на льве ці ў калясніцы з квадрыгай коней.

На асобных ёмістасцях захаваліся надпісы, ў якіх згадваюцца фракійскія асабістыя імёны, а таксама назвы невядомых цяпе фракійскіх паселішчаў. Хучэй за ўсё, гэта назвы майстроў, якія выраблялі посуд, і месцы іх пражывання.

На бягучы момант скарб захоўваецца ў гістарычным музеі ў Сафіі.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.