Раду IV Вялікі
| Раду IV Вялікі | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| рум.: Radu IV cel Mare | |||||||
| | |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Улад IV Манах | ||||||
| Пераемнік | Міхня Злы | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
1467 |
||||||
| Смерць |
красавік 1508 |
||||||
| Месца пахавання | |||||||
| Род | House of Drăculești[d] | ||||||
| Бацька | Улад IV Манах | ||||||
| Маці | Madeleine Amelie Bisaillon[d] або Rada-Samaranda[d][1] | ||||||
| Жонка | Каталіна Чарноевіч | ||||||
| Дзеці | Radu of Afumați[d][1], Radu Paisie[d], Mircea the Shepherd[d], Vlad VII Vintilă[d] і Radu VI Bădica[d] | ||||||
| Грамадзянства | |||||||
Ра́ду IV Вялікі (рум.: Radu cel Mare; 1467 — 1508) — гаспадар Валахіі (верасень 1495 — красавік 1508) з дынастыі Басарабаў-Дракулешці.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У верасні 1495 г. пасля смерці свайго бацькі Улада IV Манаха (Кэлугэрула) заняў валашскі гаспадарскі прастол. Быў жанаты з прынцэсай Каталінай Чарноевіч (Catalina Crnojević) з Зэты (Чарнагорыя). Супрацоўнічаў з буйнымі баярамі Алтэніі з роду Краявеску, стварыўшы для іх пасаду бана Краёвы. Дамогся цэнтралізацыі дзяржаўнага апарату. Падпарадкаваў царкву дзяржаве. Быў васалам Порты, штогод ездзіў у Стамбул для прынясення прысягі і выплаты даніны. Падтрымліваў сяброўскія адносіны з Малдаўскім княствам, Польшчай і Венгрыяй. Пачаў кнігадрукаванне ў Валахіі (1508), за што прызнаны Вялікім.
У красавіку 1508 г. пасля смерці Раду Вялікага валашскі прастол заняў яго стрыечны брат Міхня Злы (Рэу) — сын яго дзядзькі Улада III Цэпеша.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Раду Вялікі // БЭ ў 18 т. Т. 13. Мн., 2001.
- Раду Великий // БСЭ, 3-е издание.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Раду IV Вялікі