Радыяцыйная хімія
Радыяцыйная хімія — частка хіміі высокіх энергій, раздзел фізічнай хіміі — вывучае хімічныя працэсы, якія выклікаюцца ўздзеяннем іанізавальных выпраменьванняў на рэчыва. У рамках радыяцыйнай хіміі разглядаюцца некаторыя хімічныя працэсы, якія немагчымыя пры выкарыстанні традыцыйных хімічных падыходаў. Іанізавальныя выпраменьванні могуць моцна змяншаць тэмпературу праходжання хімічных рэакцый без ужывання каталізатараў і ініцыятараў.
Падмуркам для радыяцыйнай хіміі з’яўляецца ядзерная хімія. Навука, якая ўзнікла на стыку радыёхіміі, хімічнай фізікі і ядзернай фізікі i вывучае ядзерныя рэакцыі і спадарожныя ім фізіка-хімічныя працэсы, усталёўвае ўзаемасувязь паміж фізіка-хімічнымі і ядзернымі ўласцівасцямі рэчыва. Часта пад ядзернай хіміяй маюць на ўвазе вобласці даследавання радыяхіміі (часам як яе раздзел) і радыяцыйнай хіміі. Асноўнае адрозненне радыяцыйнай хіміі ад радыёхіміі ў тым, што матэрыял, які хімічна змяняецца выпраменьваннем, не павінен быць радыеактыўным. Прыкладам можа служыць ператварэнне вады ў перакіс вадароду, т.зв. радыёліз вады
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Пикаев А. К. Современная радиационная химия: Основные положения: Экспериментальная техника и методы. — М.: Наука. — 1985. — 375 с.
- Spinks J. W. T. An Introduction to Radiation Chemistry. — Third Edition, John-Wiley and Sons, Inc. — New York, Toronto. — 1990. ISBN 0-471-61403-3
- Дзантиев Б. Г. Радиационная химия. — М.: Государственное издательство литературы по атомной науке и технике государственного комитета по использованию атомной энергии СССР. — 1963 г. — 295 с.