Радыяхімія

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Радыяхі́мія (ад радыё… + хімія) — раздзел хіміі, які вывучае фізіка-хімічныя і хімічныя ўласцівасці радыеактыўных ізатопаў элементаў (радыенуклідаў)(руск.) бел., метады іх выдалення і канцэнтравання.

У радыяхіміі выкарыстоўваюцца спецыфічныя высокаадчувальныя метады вымярэння колькасці радыенуклідаў, што абумоўлена радыеактыўнасцю даследуемых рэчываў.

Раздзелы[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя раздзелы:

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Станаўленне радыяхіміі звязана з адкрыццём у 1898 годзе радыеактыўных элементаў радыю і палонію (П. Кюры, М. Складоўская-Кюры). У 1-й трэці 20 ст. ўстаноўлены законы суасаджэння і адсорбцыі радыенуклідаў з ультраразбаўленых раствораў (К. Фаянс, Ф. А. Панет, В. Р. Хлопін, О. Ган і інш.), распрацаваны асновы метаду ізатопных індыкатараў (Дз. Хевешы і Ф. А. Панет) і эманацыйны метад даследавання фізіка-хімічных уласцівасцей цвёрдых цел. Адкрыццё ў 1934 годзе штучнай радыеактыўнасці (І. і Ф. Жаліё-Кюры) стала пачаткам новага этапу ў развіцці радыяхіміі; былі атрыманы радыенукліды нерадыеактыўных рэчываў пры апрамяненні іх нейтронамі (Э. Фермі з супрацоўнікамі), першыя штучныя радыеактыўныя элементы тэхнецый (1937), астат, нептуній, плутоній (1940). Далейшае развіццё радыяхіміі звязана з атрыманнем штучных радыенуклідаў усіх элементаў перыядычнай сістэмы (акрамя гелію і літыю), што ёсць у прыродзе, актыноідаў, а таксама трансактыноідных элементаў.

Беларусь[правіць | правіць зыходнік]

На Беларусі развіццё радыяхіміі пачалося ў 1969 годзе, калі ў Інстытуце ядзернай энергетыкі АН была створана радыехімічная лабараторыя па даследаванні радыенуклідаў у растворах, вывучэнні працэсаў гідролізу катыёнаў і сорбцыі гідракомплексаў радыенуклідаў, па распрацоўцы метадаў ачысткі раствораў радыеактыўных рэчываў, а таксама спосабаў дэзактывацыі. Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС ў 1986 годзе даследаванні фізіка-хімічнага стану, хімічнай трансфармацыі і міграцыі радыенуклідаў у глебе, глебава-раслінным покрыве, вадзе, паветры праводзяцца ў Інстытуце радыеэкалагічных праблем і Інстытуце радыебіялогіі НАН і БДУ.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]